Вы тут

Перспектыва будаваць жыллё без чаргі ў малых гарадах стане для мінчан альтэрнатывай гарадам-спадарожнікам


Перспектыва будаваць жыллё без чаргі ў малых гарадах і вёсках стане для мінчан альтэрнатывай гарадам-спадарожнікам і стымулам для развіцця сельскіх тэрыторый.​ Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў на прэс-канферэнцыі «Будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага прызначэння ў Мінску і Мінскай вобласці: рэалізаваныя планы і перспектыўныя кірункі».


c01.comments.bot

Каментуючы ініцыятыву, сутнасць якой у тым, каб людзям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, без чаргі прапаноўваць жыллё ў малых гарадах і вёсках (прынцып зваротнай міграцыі насельніцтва ў малыя і сярэднія гарады з абласных цэнтраў і сталіцы), Аляксей Быкаў адзначыў, што пакуль толькі распрацаваны праект нарматыўнага прававога акта аб змяненні заканадаўства ў частцы дзяржаўнай падтрымкі такіх чаргавікоў. Сам механізм па ўжыванні льготнага будаўніцтва пры такой міграцыі яшчэ выпрацоўваецца.

«Сем'і без кватэр і проста чаргавікоў будуць інфармаваць аб наяўнасці кватэр у такіх населеных пунктах. Калі яны захочуць, змогуць пераехаць. У нас ёсць населеныя пункты, што дазваляюць прымаць у жылыя дамы, якія будуюцца, чаргавікоў са сталіцы. Гэта можа быць выкарыстана як альтэрнатыўны для гарадоў-спадарожнікаў варыянт. А таксама стане яшчэ адным стымулам для развіцця сельскіх тэрыторый. Але зразумела, што, акрамя жылля, людзям патрэбна работа. Наколькі новы кірунак будзе запатрабаваны, пакажа час. У гэтым кірунку і будзем рухацца», — сказаў Аляксей Быкаў.

Як заявіў напярэдадні міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч на прэс-прэзентацыі асноўных кірункаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021—2025 гады, прычына дадзенай ініцыятывы банальная: чым большы горад, тым большая чарга тых, хто мае адпаведную патрэбу, у той час як у невялікім населеным пункце шанцы пабудавацца за найбліжэйшыя пару гадоў значна вышэйшыя. Пры гэтым права на атрыманне дзяржпадтрымкі чаргавікоў будзе захавана ў абавязковым парадку.

Аляксей Быкаў адзначыў, што сёлета ў сталічным рэгіёне будзе пабудавана некалькі агульнаадукацыйных школ і тры дзіцячыя садкі, плавальны басейн і паліклініка.

Пералічыўшы ўведзеныя ў 2020 годзе аб'екты, Аляксей Быкаў дадаў, што сацыяльная накіраванасць захаваецца ў інвестыцыйнай праграме і на гэты год. Па аб'ёме сродкаў — каля 120 млн рублёў — яна засталася амаль на тым жа ўзроўні, што і годам раней (трохі скарочана).

Вядуцца будаўнічыя работы з уводам у эксплуатацыю ў 2021 годзе двух дзіцячых садкоў — у Калодзішчах-2 (палігон) Мінскага раёна, у Дружным (Пухавіцкі раён). Плануецца ўвод сярэдніх школ у Смалявічах і Стоўбцах, а дзіцячы садок — пачатковую школу ўвядуць у эксплуатацыю ў Маладзечне.

Нарэшце будзе здадзены доўгачаканы для жыхароў Жодзіна аб'ект — дзіцячая паліклініка. Другая чарга — дзіцячы шматпрофільны корпус у Барысаве. У бягучым годзе пачнецца будаўніцтва паліклінічнага корпуса Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы магутнасцю 800 наведванняў у змену — у вёсцы Бараўляны (Мінскі раён). На стадыі завяршэння праектныя работы па ўзвядзенні паліклінік у Смалявічах і вёсцы Азярцо Мінскага раёна.

У канцы мінулага года пачата будаўніцтва ФАК з плавальным басейнам у Старых Дарогах, плануецца завяршыць першую чаргу гэтага аб'екта да канца 2021-га.

«У цэлым у рамках распараджэння кіраўніка дзяржавы ў найбліжэйшыя гады плануецца ўзвесці 11 аб'ектаў: чатыры дзіцячыя садкі, тры школы, тры фізкультурныя аб'екты і адну паліклініку. Рэалізацыю мы пачалі ў 2020 годзе, асноўныя аб'екты павінны завяршыць да канца бягучага года, усе работы — у 2022-м», — падсумаваў Аляксей Быкаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: З мегаполіса ў малы гарадок

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.