Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


У жы­вёл — ты­ся­чы не­бяс­печ­ных для лю­дзей ві­ру­саў

Гру­па між­на­род­ных на­ву­коў­цаў вы­свет­лі­ла, што птуш­кі і мле­ка­кор­мя­чыя з'яў­ля­юц­ца нось­бі­та­мі да 850 ты­сяч ві­ру­саў, якія мо­гуць па­тэн­цы­яль­на вы­клі­каць пан­дэ­мію, па­ве­дам­ляе Daіly Maіl.


Дак­лад быў ство­ра­ны 22 экс­пер­та­мі ў га­лі­не бія­ло­гіі, эка­ло­гіі і ві­ру­са­ло­гіі і прад­стаў­ле­ны на се­мі­на­ры Між­ура­да­вай на­ву­ко­ва-па­лі­тыч­най плат­фор­мы па бія­раз­на­стай­нас­ці і эка­сіс­тэм­ных па­слу­гах (ІPBES).

Спе­цы­я­ліс­ты пад­крэс­лі­лі, што ка­жа­ны, гры­зу­ны і пры­ма­ты мо­гуць мець ка­ля 540-850 ты­сяч ві­ру­саў, якія пе­ра­да­юц­ца лю­дзям. У та­кім вы­пад­ку ёсць ры­зы­ка ўзнік­нен­ня пры­клад­на пя­ці но­вых хва­роб у год, кож­ная з якіх мо­жа мець пан­дэ­міч­ны па­тэн­цы­ял.

Пры гэ­тым на­ву­коў­цы ад­зна­ча­юць, што бы­ло б ня­пра­віль­на ві­на­ва­ціць дзі­кую пры­ро­ду ва ўзнік­нен­ні гэ­тых хва­роб. На іх дум­ку, пан­дэ­міі, у тым лі­ку COVІD-19, вы­клі­ка­ны дзей­нас­цю ча­ла­ве­ка і ўздзе­ян­нем лю­дзей на на­ва­коль­нае ася­род­дзе.

«Тыя ж ві­ды дзей­нас­ці ча­ла­ве­ка, якія вы­клі­ка­юць зме­ну клі­ма­ту і стра­ту бія­раз­на­стай­нас­ці, так­са­ма ства­ра­юць ры­зы­ку пан­дэ­міі з-за свай­го ўздзе­ян­ня на на­ша на­ва­коль­нае ася­род­дзе», — га­во­рыц­ца ў дак­ла­дзе.

Ра­ней ста­ла вя­до­ма, што спе­цы­я­ліс­ты Рас­спа­жыў­наг­ля­ду вы­яві­лі ка­ра­на­ві­ру­сы ў ка­жа­ноў у Ра­сіі. Пра па­ча­так да­сле­да­ван­няў бы­ло за­яў­ле­на ў жніў­ні. Ад­зна­ча­ла­ся, што пра­ект за­клі­ка­ны да­па­маг­чы аца­ніць маг­чы­мыя шля­хі рас­паў­сюдж­ван­ня ін­фек­цыі і эпі­дэ­міч­ныя ры­зы­кі.

Упер­шы­ню ўспыш­ку ка­ра­на­ві­ру­са SARS-CoV-2 за­фік­са­ва­лі ў снеж­ні 2019 го­да ў кі­тай­скім го­ра­дзе Ухань. Ула­ды ЗША аб­ві­на­вач­ва­юць Пе­кін у рас­паў­сюдж­ван­ні ін­фек­цыі па ўсім све­це. Вы­каз­ва­ла­ся мер­ка­ван­не, што ка­ра­на­ві­рус стаў рас­паў­сюдж­вац­ца ад ка­жа­ноў, якія пра­да­юц­ца на ад­ным з рын­каў го­ра­да.


Урач па­пя­рэ­дзі­ла жан­чын аб не­бяс­пе­цы ды­ет

Прад­стаў­ні­цы пры­го­жай па­ло­вы ча­ла­вец­тва пад­час ды­е­ты зна­хо­дзяц­ца ў стрэ­са­вым ста­не і пас­ля яе за­вяр­шэн­ня зноў на­бі­ра­юць ва­гу. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла за­гад­чы­ца На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ан­ка­ло­гіі рэ­пра­дук­тыў­ных ор­га­наў Мас­коў­ска­га на­ву­ко­ва-да­след­ча­га ан­ка­ла­гіч­на­га ін­сты­ту­та імя Гер­цэ­на, прэ­зі­дэнт Ра­сій­скай аса­цы­я­цыі ма­мо­ла­гаў На­дзея Раж­ко­ва.

«Атлус­цен­не — гэ­та вель­мі дрэн­ны фак­тар, ён са­праў­ды спры­яе раз­віц­цю ра­ку. Але я не пры­хіль­нік та­го, каб пры­трым­лі­вац­ца ней­кіх ды­ет. Шмат роз­ных, яны ўсе вель­мі скла­да­ныя», — ска­за­ла Раж­ко­ва ў эфі­ры ра­дыё­стан­цыі «Га­во­рыць Маск­ва».

Яна ад­зна­чы­ла, што лю­бі­мыя пра­дук­ты мож­на ес­ці рэ­гу­ляр­на, але ў не­вя­лі­кіх коль­кас­цях. Па­вод­ле слоў спе­цы­я­ліс­та, гэ­та са­мы прос­ты спо­саб, пры якім жан­чы­на не будзе ад­чу­ваць ся­бе ня­шчас­най з-за аб­ме­ж­а­ван­няў.

Надзея Раж­ко­ва да­да­ла, што доў­гае зна­хо­джан­не ў стрэ­се і ў вы­ні­ку зме­на гар­ма­наль­на­га фо­ну па­пя­рэд­ні­ча­юць з'яў­лен­ню зла­я­кас­ных но­ва­ўтва­рэн­няў. Псі­ха­эма­цы­я­наль­на ня­ўстой­лі­выя жан­чы­ны больш схіль­ныя да ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў, пад­крэс­лі­ла яна.

Не­за­доў­га да гэ­та­га аме­ры­кан­скія на­ву­коў­цы пры­вя­лі вы­ні­кі да­сле­да­ван­ня, якое да­ка­за­ла ка­рысць дые­ты з вы­со­кім утры­ман­нем тлу­шчаў для пра­ду­хі­лен­ня сар­дэч­най не­да­стат­ко­вас­ці, звя­за­най з па­ру­шэн­ня­мі ме­та­ба­ліз­му.


Бры­тан­цы хо­чуць да­ру­чыць ра­монт да­рог ро­ба­там

Сіс­тэ­ма бу­дзе аў­та­ма­тыч­на вы­яў­ляць і кла­сі­фі­ка­ваць дэ­фек­ты на да­рож­ным па­лат­не, а так­са­ма свое­ча­со­ва вы­праў­ляць іх.

Лі­вер­пуль­скі ўні­вер­сі­тэт аб­вяс­ціў аб ад­крыц­ці стар­та­па Robotіz3d Ltd, які скі­ра­ва­ны на пры­мя­нен­не тэх­на­ло­гій АІ і ро­ба­та­тэх­ні­кі для вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы ра­мон­ту да­рог.

Як па­ве­дам­ля­ец­ца на сай­це ўні­вер­сі­тэ­та, кам­па­нія бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­ваць за­па­тэн­та­ва­ныя рас­пра­цоў­кі ўні­вер­сі­тэц­кай ла­ба­ра­то­рыі ро­ба­та­тэх­ні­кі. Ча­ка­ец­ца, што ро­ба­ты сур'ёз­на па­леп­шаць пра­цэс вы­яў­лен­ня і лік­ві­да­цыі дэ­фек­таў на да­ро­гах — у тым лі­ку ямін і рас­ко­лін. Ад­зна­ча­ец­ца, што за апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе ба­раць­ба з ямі­на­мі на да­ро­гах абы­шла­ся бры­тан­ска­му бюд­жэ­ту больш чым у міль­ярд фун­таў стэр­лін­гаў.

Ся­род за­сна­валь­ні­каў Robotіz3d Ltd — дак­та­ры Па­ола Па­але­ці і Се­басць­ян Фі­чэ­ра, якія ма­юць шы­ро­кі во­пыт да­сле­да­ван­няў у гэ­тай га­лі­не. Яны рас­пра­цоў­ва­юць і тэс­ці­ру­юць тэх­на­ло­гію аў­та­ном­на­га ра­мон­ту на пра­ця­гу апош­ніх ча­ты­рох га­доў.

Як рас­казаў Па­але­ці, пра­па­на­ва­ная імі сіс­тэ­ма бу­дзе аў­та­ма­тыч­на вы­яў­ляць і кла­сі­фі­ка­ваць дэ­фек­ты на да­рож­ным па­лат­не, а так­са­ма свое­ча­со­ва вы­праў­ляць іх, каб рас­ко­лі­ны не пе­ра­тва­ра­лі­ся ў вы­бо­і­ны.

Фі­чэ­ра, у сваю чар­гу, ад­зна­чае, што су­час­ныя ме­та­ды ра­мон­ту да­рог па­тра­бу­юць ін­тэн­сіў­най на­груз­кі. Яны вя­дуц­ца па­воль­на, не­бяс­печ­ныя і абы­хо­дзяц­ца ня­тан­на. Но­вая тэх­на­ло­гія зро­біць ра­монт да­рог хут­чэй­шым і тан­ней­шым.

Пра­па­на­ва­ная сіс­тэ­ма атры­ма­ла наз­ву ARRES. У яе ўва­хо­дзіць не­вя­лі­кі гу­се­ніч­ны ро­бат з кат­ком.


На­зва­на не­ча­ка­ная ка­рыс­ная ўлас­ці­васць та­мат­на­га со­ку

Гэ­ты смач­ны на­пой у ра­цы­ё­не ча­ла­ве­ка здоль­ны зні­жаць ар­тэ­рыя­льны ціск і ска­ра­чаць ры­зы­ку раз­віц­ця сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла вы­дан­не Raі Al Youm са спа­сыл­кай на вы­ні­кі да­сле­да­ван­ня на­ву­коў­цаў Та­кій­ска­га ме­ды­цын­ска­га і ста­ма­та­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

Удзел у да­сле­да­ван­ні пры­ня­лі 184 муж­чы­ны і 297 жан­чын. На пра­ця­гу ад­на­го го­да яны па­він­ны бы­лі піць не­са­лё­ны та­мат­ны сок у не­аб­ме­жа­ва­ных коль­кас­цях. У вы­ні­ку ў 94 пад­до­след­ных з гі­пер­та­ні­яй за­фік­са­ва­лі знач­нае зні­жэн­не кры­вя­но­га ціс­ку. У 125 доб­ра­ах­вот­ні­каў ска­ра­ціў­ся ўзро­вень лі­пап­ра­тэ­і­наў ніз­кай шчыль­нас­ці («дрэн­на­га ха­лес­тэ­ры­ну»). Атры­ма­ны эфект у ад­ноль­ка­вай сту­пе­ні на­зі­раў­ся ў муж­чын і жан­чын, а так­са­ма ў прад­стаў­ні­коў роз­ных уз­рос­та­вых груп.

Па­вод­ле да­ных на­ву­коў­цаў, іх ра­бо­та з'яў­ля­ец­ца пер­шым да­сле­да­ван­нем, якое вы­ву­чы­ла ўплыў ужы­ван­ня та­ма­таў або та­мат­ных пра­дук­таў на ры­зы­ку раз­віц­ця сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых хва­роб.


За­па­тэн­та­ва­ны квад­ра­коп­тар, які за­ра­джа­ец­ца з кос­ма­су

Ра­кет­на-кас­міч­ная кар­па­ра­цыя «Энер­гія» атры­ма­ла па­тэнт на квад­ра­коп­тар, які змо­жа атрым­лі­ваць энер­гію ад ла­зер­на­га пра­ме­ня, зге­не­ры­ра­ва­на­га на зям­лі, у па­вет­ры ці кос­ма­се. Пра гэ­та га­во­рыц­ца ў па­тэн­це, які рас­паў­сю­дзіў Фе­дэ­раль­ны ін­сты­тут пра­мыс­ло­вай улас­нас­ці.

Па­вод­ле па­тэн­ту, зге­не­ры­ра­ва­нае элект­ра­маг­ніт­нае вы­пра­мень­ван­не «збі­ра­ец­ца» сіс­тэ­май фар­мі­ра­ван­ня і на­вя­дзен­ня ў ла­зер­ны пу­чок з за­да­дзе­ны­мі па­ра­мет­ра­мі і з да­па­мо­гай сіс­тэ­мы по­шу­ку, са­чэн­ня і на­вя­дзен­ня на­кі­роў­ва­ец­ца на кор­пус квад­ра­коп­та­ра.

Вы­пра­мень­ван­не ла­зер­на­га пуч­ка праз фо­та­элект­рыч­ныя пе­ра­тва­раль­ні­кі і фо­та­эле­мен­ты пе­ра­хо­дзіць у фо­та­элект­рыч­ны ток, які за­тым ста­но­віц­ца пе­ра­мен­ным і ру­хае він­ты квад­ра­коп­та­ра.

Вы­на­ход­ка ад­но­сіц­ца да бес­пі­лот­ных авія­цый­ных пры­лад з тэх­на­ло­гі­яй вер­ты­каль­на­га ўзлё­ту і па­сад­кі. Квад­ра­коп­тар пры­зна­ча­ны для пра­вя­дзен­ня на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў, аэ­ра­фа­та­гра­фа­ван­ня, ві­дэа­на­зі­ран­ня, а так­са­ма да­стаў­кі гру­заў, пі­ша ТАСС.

Сяр­гей СТА­РЫ­НАЎ

Фо­та з ад­кры­тых кры­ніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.