Вы тут

У Германіі каханне на траіх скончылася замахам на забойства


Дзвюх жанчын з горада Франкфурт-на-Одэры ў рэгіёне Брандэнбург (Германія) прызналі вінаватымі ў пяці замахах на забойства іх палюбоўніка, паведамляе выданне Unіlаd.


У лістападзе 2018 года 36-гадовы Ральф Леман, 30-гадовая Генрыета Р. і 21-гадовая Мішэль Ф. аддаваліся сумесным любоўным уцехам. Пасля гэтага Мішэль запатрабавала з мужчыны 800 еўра, але той адмовіўся аддаць ёй грошы. Ён заявіў, што іх у яго няма і прапанаваў растэрміноўку.

Як мяркуецца, Мішэль і Генрыета вырашылі адпомсціць мужчыну і паспрабавалі забіць яго. Яны падмяшалі псіхатропныя наркотыкі ў яго напой, затым паехалі ў лес недалёка ад польскай мяжы і апаілі яго наркотыкамі паўторна з намерам забіць мужчыну, пакуль ён будзе непрытомны. Калі гэты план праваліўся, яны ўдарылі яго па галаве дамкратам і пачалі біць піўной бутэлькай.

Калі жанчыны зразумелі, што Леман яшчэ варушыцца, яны паспрабавалі пераехаць яго машынай, у выніку чаго мужчына атрымаў траўмы сцягна і жывата. Пасля гэтага зладзейкі спрабавалі зарэзаць свайго палюбоўніка, але, нягледзячы на ўсе атрыманыя траўмы, мужчына змог збегчы ад іх, скарыстаўшыся палкай.

Калі Леман збег, да сябровак на дапамогу прыехала іх знаёмая, 19-гадовая Джазэфін С. Дзяўчына паабяцала дапамагчы знайсці ўцекача. Па дарозе на месца злачынства яна шукала ў інтэрнэце, дзе ў чалавечым целе размешчаны розныя ўнутраныя органы. Пазней іх усіх затрымала паліцыя.

У выніку Мішэль і Генрыета былі прысуджаныя да чатырох гадоў турэмнага зняволення кожная за замах на забойства і нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Джазэфін С. прызнана вінаватай у згодзе паўдзельнічаць у здзяйсненні злачынства, яе асудзілі на паўтара года.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».