Вы тут

Будаўнік з Вялікабрытаніі пахудзеў на 20 кілаграмаў з-за вершаў, якія напісала яго жонка


Будаўнік з Вялікабрытаніі пахудзеў на 20 кілаграмаў з-за вершаў, якія напісала яго жонка, паведамляе Dаіlу Mіrrоr.


49-гадовы Эрл Сцюарт часта чапляўся да жонкі Берні з-за яе вагі. Ён не перастаў жартаваць з яе нават пасля адпачынку ў Іспаніі, падчас якога налягаў на ежу больш звычайнага і прыкметна паправіўся. «Аднойчы я ўбачыла, як Эрл раскінуўся на канапе са сваім пузам, і стала друкаваць на сваім іРаd новы запіс у дзённіку», — расказала Берні. Яна пісала верш пра нягоды шлюбу, у якім Эрл называўся «бескарысным тоўстым гультаём». Берні скардзілася, што муж ные і бурчыць як маленькае дзіця, гадзінамі займае туалет і не закрывае зубную пасту і шампунь. Так атрымалася, што Эрл знайшоў гаджэт і прачытаў гэты запіс у яе дзённіку. «Ён страшэнна раззлаваўся, — расказала жанчына. — Мы доўга сварыліся, і хоць я спрабавала растлумачыць, што ўсё гэта толькі для смеху, было відаць, што мае словы яго моцна закранулі».

Праз некалькі дзён пасля сваркі Эрл паглядзеў у люстэрка і зразумеў, што сапраўды запусціў сябе. Ён стаў штодня рабіць практыкаванні і на працягу трох месяцаў скінуў 20 кілаграмаў. Берні тым часам села на дыету і таксама пахудзела — на 10 кілаграмаў. «Цяпер мы матывуем адно аднаго весці больш здаровы спосаб жыцця і бясспрэчна сталі куды больш шчаслівыя, чым раней», — адзначыў Эрл.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?