Вы тут

Нацыянальны банк выпусціць у абарачэнне 16 найменняў памятных манет


У наступным годзе Нацыянальны банк краіны выпусціць у абарачэнне 16 найменняў памятных манет. Гэта паведаміла прэс-служба нашага фінансавага рэгулятара.


Ужо традыцыйна кожны год грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» выбірае птушку года, якую абавязкова чаканяць у метале. У 2021 годзе такой птушкай выбраны ляляк звычайны. Манета «Ляляк звычайны» стане 15-й у серыі памятных манет «Птушкай года». Выпуск на прыродаахоўную тэматыку будзе таксама працягнуты памятнай манетай «Заказнік «Ельня» ў рамках серыі «Заказнікі Беларусі».

Манеты спартыўнай тэматыкі традыцыйна папулярныя ў Беларусі і за мяжой. Улічваючы заслугі нашых спартсменаў, будуць выпушчаныя ў абарачэнне памятныя манеты «Летнія віды спорту. Баскетбол».

Выпуск памятных манет будзе прысвечаны юбілейным датам: 100-й гадавіне заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 125-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы, 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мележа, 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Шамякіна.

У Нацбанку вырашылі нагадаць, што ў наступным годзе спаўняецца 25 гадоў з дня трагічнай даты — гібелі ваеннага лётчыка Уладзіміра Карвата. Гэты мужны чалавек 23 мая 1996 года пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту адвёў самалёт, які стаў падаць, ад населенага пункта. У памяць аб гэтым подзвігу будзе выпушчана ў абарачэнне манета «Уладзімір Карват. Герой Беларусі».

Тэматыка гісторыка-культурных каштоўнасцяў будзе працягнута памятнымі манетамі «Разьба па дрэве» серыі «Народныя промыслы і рамёствы беларусаў», «Беларускі касцюм», «Культурныя каштоўнасці. Беларусь — Ліга», а таксама памятнымі манетамі серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», «Жывёльны свет на гербах гарадоў Беларусі» і «Рэгіянальныя канфесіі Беларусі: «Каталіцызм».

Традыцыйна ў працяг серыі «Кітайскі каляндар» у 2021 годзе будзе выпушчана памятная манета «Год Тыгра».

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: finansoviyblog.ru

Загаловак у газеце: Ад птушкі года да юбілеяў класікаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.