Вы тут

Удакладнены парадак выдачы крэдытаў на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі


Пры дапамозе прафсаюзаў удакладнілі парадак выдачы крэдытаў на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі.


Як вядома, такі крэдыт выдаваўся людзям, калі сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'і кліента не перавышаў 350 % бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Дык вось, гэтым летам многія бацькі першакурснікаў сутыкнуліся з тым, што ім было адмоўлена ў выдачы гэтага крэдыту.

Прычына адмовы — перавышэнне ўстаноўленага ўзроўню сукупнага даходу ў сувязі з атрыманнем работнікамі арганізацый аховы здароўя, якія ўдзельнічалі ў аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з COVІD-19, адпаведных выплат з боку наймальнікаў і прафсаюзаў. Таксама пад гэтую катэгорыю патрапілі людзі, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю.

«У жніўні да нас пачалі паступаць звароты, як ад саміх студэнтаў, так і ад іх бацькоў. Асабліва гэта актуальна для тых, хто вырашыў звязаць сваё жыццё з медыцынай. Федэрацыя прафсаюзаў звярнулася ва ўрад з прапановамі ўнесці змяненні і дапаўненні ў адпаведную пастанову. Паколькі згаданыя выплаты не носяць рэгулярнага характару, мы бачылі неабходнасць аператыўна скарэктаваць заканадаўства, каб студэнты змаглі атрымаць крэдыт на льготных умовах», — расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Федэрацыі прафсаюзаў Дзмітрый Шаўчук.

Урад аператыўна разгледзеў прапанову прафсаюзаў і пагадзіўся з ёю. Цяпер, згодна з пастановай, крэдыт будзе выдавацца з улікам асаблівасцяў, вызначаных інструкцыяй. У сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'і крэдытаатрымальніка цяпер не ўключаюцца штомесячныя надбаўкі работнікам аховы здароўя бюджэтных арганізацый і матэрыяльная дапамога, выплачаная наймальнікамі і прафсаюзамі ў выпадку захворвання на COVІD-19.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: freepik.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.