Вы тут

У Кітаі выдадзена крэдытаў на больш чым 4,9 трыльёна юаняў


У Кітаі ў студзені аб’ём выдадзеных новых крэдытаў у нацыянальнай валюце жэньміньбі (юань) склаў 4,92 трлн юаняў (692,6 мільярда долараў). Гэта вынікае з дадзеных Народнага банка Кітая (НБК, Цэнтрабанк), перадае «Сіньхуа».


Па стане на канец мінулага месяца ў Кітаі паказчык М2 або грашовая маса ў шырокім разуменні, якая ахоплівае наяўныя грошы ў абарачэнні і ўсе ўклады, павялічыўся на 8,7 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 297,63 трлн юаняў. Паводле дадзеных Цэнтрабанка, М1, грашовая маса ў вузкім разуменні, якая ахоплівае наяўныя грошы ў звароце і ўклады да запатрабавання, павялічылася на 5,9 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 69,42 трлн юаняў.

Таксама напрыканцы студзеня аб’ём грашовай масы М0, наяўных грошай, якія знаходзяцца ў абарачэнні, узрос на 5,9 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 12,14 трлн. юаняў. Паводле папярэдніх звестак, маштабы грамадскага фінансавання ў Кітаі склалі 384,29 трлн. юаняў, што на 9,5 працэнта больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Да канца студзеня астатак па крэдытах у жэміньбі дасягнуў 242,5 трлн юаняў, павялічыўшыся на 10,4 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.