Здарэнне адбылося ўвечары 24 кастрычніка ў вёсцы Дуброўка Ушацкага раёна, паведамляе МУС.
Трое п'яных мужчын ва ўзросце 32, 33 і 57 гадоў стаялі на праезнай часткі, калі да іх пад'ехаў патрульны нарад ДАІ. На просьбу адысці з дарогі кампанія адказала агрэсіяй.
Падчас затрымання яны аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі завалодаць табельнай зброяй міліцыянера. Яны праігнаравалі неаднаразовыя патрабаванні спыніць бойку, таму інспектару прыйшлося страляць: спачатку ў паветра, а пасля - па нагах аднаго з тых, хто нападаў.
У выніку 32-гадовы мужчына з раненнем сцягна шпіталізаваны. Астатнія затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?