Вы тут

У Спецыялізаваным ліцэі МУС прайшоў дзень адкрытых дзвярэй


Школьнікі і іх бацькі атрымалі магчымасць больш даведацца пра навучальную ўстанову, яе адукацыйную праграму, інфраструктуру, кадравы склад, перспектывы навучання і развіцця.


Будучыя абітурыенты азнаёміліся з умовамі навучання і пражывання ліцэістаў. Ім прадэманстравалі навучальныя кабінеты, сталовую, спартыўную і трэнажорную залы, залу харэаграфіі, актавую залу, лазерны цір. Сюрпрызам для дзяцей сталі паказальныя выступленні кінолагаў, якія прадэманстравалі прафесійныя навыкі службовых сабак, іх навучанне і зладжаную працу.

На выставе ДАІ можна было азнаёміцца з тэхнікай і абсталяваннем, што выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі для арганізацыі дарожнага руху і гарантавання бяспекі на дарогах. Увагу дзяцей прыцягвалі тэматычныя лакацыі падраздзяленняў органаў унутраных спраў, нехта фатаграфаваўся ў амуніцыі спецпадраздзяленняў, іншыя дэманстравалі веды ПДР.

Для гасцей таксама была прадстаўлена канцэртная праграма з удзелам ліцэістаў, падчас якой рабяты праявілі свае таленты і ўменні ў музычным мастацтве.

Працягнулася мерапрыемства ў актавай зале ўстановы, дзе начальнік ліцэя палкоўнік міліцыі Яўген Абрамовіч распавёў гасцям аб арганізацыі адукацыйнага працэсу, патрабаваннях, якія прад’яўляюцца да навучэнцаў, правілах уступнай кампаніі, а таксама адказаў на ўсе пытанні. Кіруючы і педагагічны склад спадзяецца хутка ўбачыць будучых ліцэістаў у сценах міліцэйскай установы адукацыі.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Спецыялізаванага ліцэя МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.