Вы тут

Распачаты рамонт і рэканструкцыя на Гарнізонных могілках Брэста


Яны — асаблівы аб'ект у горадзе над Бугам. Першыя пахаванні вайскоўцаў крэпасці Брэст-Літоўск тут адбыліся ў 1840 годзе. На гэтым месцы знайшлі спачын многія абаронцы Айчыны — генералы і радавыя.


У 1944 годзе некропаль быў вызначаны як месца пахавання байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. Пазней тут сталі хаваць вайскоўцаў вышэйшага каманднага саставу, партыйных і савецкіх работнікаў. Зараз Гарнізонныя могілкі прымаюць пахаванні пры ўмовах асаблівых заслуг нябожчыка. Вось і некалькі тыдняў таму тут быў пахаваны Міхаіл Іофе, ганаровы грамадзянін Брэста, які больш за 30 гадоў узначальваў прадпрыемства «Брэстгазаапарат».

Цяперашні цэнтральны манумент могілак быў устаноўлены ў самым пачатку 50-х гадоў. Зразумела, што пляцоўка вакол яго і іншыя аб'екты патрабуюць добраўпарадкавання і рамонту. Гэтае пытанне ўзнімаў Савет ветэранаў горада ў сваіх узаемадачыненнях з гарвыканкамам. І сёлетняй восенню рамонт быў пачаты. Падрабязнасці ў сваім тэлеграм-канале паведаміў старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.

Работы вядуцца за кошт сродкаў, якія выручаны ў ходзе правядзення рэспубліканскага суботніка. Зроблена дэталёвае абследаванне канструкцый галоўнага манумента, пяці пастаментаў са скульптурамі і 596 надмагілляў. Калі паднялі дакументы, то высветлілі, што скульптура на цэнтральным помніку была адлітая ў Германіі ў 1946 годзе. Пры закладцы пастаментаў выкарыстоўвалі чырвоную цэглу з Брэсцкай крэпасці, што і паспрыяла ўстойлівасці канструкцый. Але ж гады бяруць сваё, і патрэбна правесці работу па ўмацаванні і аднаўленні.

Зараз вядзецца рамонт дзвюх сцен каля цэнтральнага помніка з заменай гранітных пліт. У найбліжэйшы час будзе замоўлены праект капітальнага рамонту цэнтральнага пастамента, з часу ўстаноўкі якога налета споўніцца 70 гадоў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: samaralife.wordpress.com

Загаловак у газеце: Даніна памяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.