Вы тут

Савет бяспекі ААН заклікаў да неадкладнага спынення агню ў Нагорным Карабаху


Савет Бяспекі ААН заклікаў Арменію і Азербайджан неадкладна спыніць баявыя дзеянні. Пра гэта заявіў старшыня Савета Бяспекі ў верасні, сталы прадстаўнік Нігера пры ААН Абду Абары па выніках праведзеных закрытых кансультацый, інфармуе ТАСС.


«Члены СБ ААН падтрымліваюць звернуты да бакоў канфлікту заклік генеральнага сакратара неадкладна спыніць баявыя дзеянні, знізіць напружанасць і без прамаруджання вярнуцца да перамоваў», — сказаў ён.

Закрытыя сустрэчы СБ ААН прадугледжваюць удзел толькі 15 краін Савета бяспекі. Абары не выключыў, што пры неабходнасці Савет правядзе сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў Арменіі і Азербайджана. «Калі гэта будзе патрэбна, мы будзем размаўляць з абодвума пасламі, каб яны маглі паразумецца», — інфармаваў Абары.

«Краіны Савета глыбока асудзілі прымяненне сілы, што пацягнула гібель людзей», — дадаў ён.

Прэв’ю: TASS/dpa/picture-alliance

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.