Савет Бяспекі ААН заклікаў Арменію і Азербайджан неадкладна спыніць баявыя дзеянні. Пра гэта заявіў старшыня Савета Бяспекі ў верасні, сталы прадстаўнік Нігера пры ААН Абду Абары па выніках праведзеных закрытых кансультацый, інфармуе ТАСС [1].
«Члены СБ ААН падтрымліваюць звернуты да бакоў канфлікту заклік генеральнага сакратара неадкладна спыніць баявыя дзеянні, знізіць напружанасць і без прамаруджання вярнуцца да перамоваў», — сказаў ён.
Закрытыя сустрэчы СБ ААН прадугледжваюць удзел толькі 15 краін Савета бяспекі. Абары не выключыў, што пры неабходнасці Савет правядзе сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў Арменіі і Азербайджана. «Калі гэта будзе патрэбна, мы будзем размаўляць з абодвума пасламі, каб яны маглі паразумецца», — інфармаваў Абары.
«Краіны Савета глыбока асудзілі прымяненне сілы, што пацягнула гібель людзей», — дадаў ён.
Прэв’ю: TASS/dpa/picture-alliance
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/9585829
[2] https://zviazda.by/be/tags/savet-byaspeki-aan
[3] https://zviazda.by/be/tags/nagorny-karabah