Вы тут

Колькасць выпадкаў шаленства на Брэстчыне расце


З пачатку года зарэгістравана 45 выпадкаў шаленства жывёл, летась на гэты перыяд было 15 выпадкаў.


З пачатку гэтага года на Брэстчыне зарэгістравана 45 выпадкаў шаленства жывёл. Для параўнання: летась на гэты перыяд было 15 выпадкаў.

Урач гарадской ветэрынарнай станцыі Вікторыя Новікава падкрэсліла, што ўсе гаспадары хатніх жывёл абавязаны зрабіць прышчэпку сваім гадаванцам. Ёсць нават бясплатная вакцына, якой можна скарыстацца.

Кожны год людзі цярпяць ад укусаў жывёл, і многім даводзіцца праходзіць прафілактычнае лячэнне. Напрыклад, сёлета ва ўстановы здароўя вобласці звярнуўся 881 пацярпелы ад укусаў, з іх 225 — дзеці. Загадчык аддзела эпідэміялогіі Брэсцкага абласнога ЦГЭіГЗ Марына ШЫЛОВІЧ заўважыла, што гэтым смяротна небяспечным вірусным захворваннем нервовай сістэмы хварэюць нават дробныя жывёлы, такія як хамякі, мышы. І калі хатняя жывёліна раптам памерла, трэба звярнуцца да ветэрынара, каб устанавіць прычыну.

Дамашнія жывёліны, як правіла, заражаюцца ад дзікіх. «Сітуацыя па шаленству застаецца напружанай — праінфармавала ўрач-эпідэміёлаг Брэсцкага занальнага ЦГЭ і ГЗ Галіна ЦУПРЫЯН — Пры гэтым яна пагоршылася ў параўнанні з леташнім. У адным толькі Брэсцкім раёне сёлета лабараторна пацверджана шаленства ў васьмі жывёлін, у шасці ліс і двух дамашніх сабак. У Брэсце зарэгістравана два выпадкі шаленства. Таму трэба быць пільнымі і не ў якім выпадку не ігнараваць вакцынацыю».

28 верасня ўсе ветэрынарныя лячэбніцы Брэста далучыліся да інфармацыйнай акцыі, прысвечанай Дню барацьбы з шаленствам, які адзначаецца ва ўсім свеце.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.