Вы тут

Рэспубліканскі турысцкі злёт студэнтаў пройдзе 25-27 верасня ў Бярэзінскім раёне


Ён аб’яднае спартыўную і конкурсную праграмы. У першую ўваходзяць спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні, тэхніцы пешаходнага, воднага і веласіпеднага турызму. Другая складаецца з конкурсаў «Песня», «Прадстаўленне каманд», «Найлепшая газета», «Будні злёту» і «Турысцкія навыкі і побыт».


Таксама ў рамках злёту адбудзецца адкрыты дыялог студэнцкай моладзі з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі «Маладзёжнае супрацоўніцтва: праблемы і перспектывы».

Арганізатарам мерапрыемства выступае галоўнае адукацыйнае ведамства. Падрыхтоўкай і правядзеннем злёту займаецца Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Урачыстае адкрыццё турысцкага злёту студэнтаў адбудзецца 25 верасня ў 15.00 (на паляне побач з вёскай Жорнаўка).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: vot69.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.