Вы тут

Начны забег прайшоў на Гродзеншчыне


Незвычайнае спартыўнае свята адбылося ў Гродненскай вобласці. Юбілейны, пяты «Каробчыцкі Алімп» сабраў больш за 300 аматараў бегу з Беларусі, Польшчы, Расіі і Літвы.


Гродзенская абласная федэрацыя лёгкай атлетыкі і ўпраўленне спорту і турызму Рэспублікі Беларусь арганізавалі забег пад покрывам ночы. Забег праходзіў на трох дыстанцыях. Цэнтральная — 10 кіламетраў і дзве дадатковыя — 3333 метры і 6666 метраў. Занятак знайшоўся і для дзяцей, якія маглі паспрачацца на дыстанцыі 400 метраў вакол маляўнічага возера.

Начная дзесятка вылучаецца не толькі нестандартным часам правядзення, але і трасай. Спартсменам прыйшлося пераадолець вышыні ў 90 метраў, што супадае х вышынёй 3—павярховага дома. Такая горная дыстанцыя — цяжкая задача, але ўдзельнікі з ёй паспяхова справіліся.

Акрамя непасрэдна забегу арганізатары падрыхтавалі вялікую забаўляльную праграму. Начная дзесятка стала не толькі спартыўнай падзей, а сапраўдным фестывалем здаровага ладу жыцця і добрага настрою.

Валерыя Сцяцко

Фота Яна Хведчына

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.