Вы тут

Пандэмiя каранавiруса не адменiць Мiнскi паўмарафон


Пандэмiя каранавiруса не адменiць Мiнскi паўмарафон. Яго дэвiз сёлета — «Бяжым разам!», забег пройдзе 13 верасня, i чакаецца, што ён збярэ больш за 40 тысяч чалавек.


Рэгiстрацыя на маючы адбыцца забег ужо пачалася, арганiзатары маштабнага мерапрыемства адзначаюць, што калi яе дынамiка захаваецца, то Мiнскi паўмарафон раней часу дасягне лiмiту ў 42 тысячы ўдзельнiкаў. Большасць зарэгiстраваных пакуль выбрала масавы забег на 5,5 км. А вось больш за ўсё зорных атлетаў выйдзе на паўмарафонскую дыстанцыю ў 21,1 км. Папулярнасцю сярод дасведчаных бегуноў карыстаецца i маршрут працягласцю 10,55 км. «Ужо пацвердзiлi свой удзел прадстаўнiкi каля 40 краiн», — адзначыў старшыня Беларускай федэрацыi лёгкай атлетыкi Вадзiм Дзевятоўскi.

Пераможцы i прызёры сёлета падзеляць 60 тысяч долараў. Прызавымi будуць першыя шэсць месцаў на дыстанцыях 21,1 i 10,55 км, а таксама першыя тры на 5,5 км. Цяпер уступныя ўзносы на паўмарафон стартуюць з 15 рублёў пры рэгiстрацыi на самы просты маршрут у 5,5 км. Бясплатна змогуць прабегчы школьнiкi, студэнты, пенсiянеры, лiквiдатары аварыi на ЧАЭС i людзi з абмежаванымi магчымасцямi. Максiмальна за ўдзел можна заплацiць 100 рублёў — калi падацца на дыстанцыю 21,1 км за дзень да старту.

Асноўны забег на 21,1 км, як i ўсе астатнiя, стартуе каля Палаца спорту, пасля чаго перамесцiцца на праспект Незалежнасцi i зробiць круг пад мостам памiж БДУ i педунiверсiтэтам. Пасля гэтага бегуны пройдуць уздоўж вулiцы Карла Маркса, вернуцца на праспект да Купалаўскага тэатра, дабяруцца да плошчы Перамогi, адкуль трапяць на вулiцу Камунiстычную i прамчацца па дарогах уздоўж Свiслачы. За Старажоўскай вулiцай маршрут паверне налева i пойдзе праспектам Пераможцаў. Па iм трэба будзе дасягнуць «Мiнск-Арэны» i аббегчы яе. Завершыцца забег у цэнтры Мiнска — там жа, дзе i стартаваў.

Адзначым, што Мiнскi паўмарафон пройдзе пад сярэбраным лэйблам мiжнароднай лёгкаатлетычнай асацыяцыi — ён атрымаў яго ў 2019 годзе.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв’ю: sportpanorama.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.