Вы тут

У Беларусі запускаюць міжнародны дыстанцыйны фестываль-конкурс «Зорная дарога»


Сусветная арганізацыя выканаўчага майстэрства (Word assocіatіon of performіng arts, WAPA) запускае свой першы праект у Беларусі — міжнародны дыстанцыйны фестываль-конкурс «Зорная дарога».

Гэта сумесны праект з Беларускім саюзам музычных дзеячаў, Саюзам кампазітараў Беларусі і БРСМ. Яго галоўная мэта — уцягванне моладзі ў развіццё міжкультурных сувязяў у сферы культуры і мастацтва і паляпшэнне іміджу краіны ў міжкультурнай прасторы.


Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвотны без нейкіх узроставых абмежаванняў.

Выступаць можна як сольна, так і ў складзе калектываў. Канкурсанты змогуць паспрабаваць свае сілы ў наступных намінацыях: «Тэатральная творчасць», «Найлепшы вядучы», «Эстрадны вакал», «Народны вакал», «Акадэмічны вакал», «Бардаўская песня», «Інструментальная музыка» і «Харэаграфія».

У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі з 15 краін свету: музыканты, артысты, кампазітары, рэжысёры, прадзюсары, грамадскія дзеячы і журналісты.

Прыём заявак прадоўжыцца да 15 жніўня. Узнагароджанне фіналістаў і ўдзельнікаў праекта адбудзецца ў канцы жніўня.

Аляксандр Заўгародні, артыст эстрады, лаўрэат міжнародных фестываляў і конкурсаў, лаўрэат Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, які ўзначаліў прадстаўніцтва WAPA Belarus, спадзяецца, што конкурс стане слаўнай традыцыяй і выдатным стымулам для сотняў і тысяч таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, чые мары ўвасобяцца ў рэальнасць. Першы раз фестываль пройдзе ў інтэрнэт-прасторы, але, у будучыні, як спадзяюцца яго арганізатары, у гасцінную Беларусь прыедуць канкурсанты з усяго свету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Знайсці сваю «Зорную дарогу»

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.