Вы тут

Трамп назваў умову, пры якой TikTok не забароняць у ЗША


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дадатак TikTok ў краіне забароняць да 15 верасня. Але гэтага можна будзе пазбегнуць, калі кітайская кампанія-распрацоўшчык перадасць усе правы ЗША, піша інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на The New York Times.


Дадатак можа купіць Microsoft або якая-небудзь іншая кампанія.

«Мы ўстанавілі дату — прыкладна 15 верасня, дадатак TikTok тады спыніць працу ў ЗША. Але калі Microsoft або хто-небудзь яшчэ яго купіць, то гэта было б цікава», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Таксама Трамп дадаў, што частка сродкаў ад продажу дадатка павінна пайсці ў бюджэт ЗША.

TikTok — сэрвіс для стварэння і прагляду кароткіх відэа, які належыць пекінскай кампаніі ByteDance.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.