Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дадатак TikTok ў краіне забароняць да 15 верасня. Але гэтага можна будзе пазбегнуць, калі кітайская кампанія-распрацоўшчык перадасць усе правы ЗША, піша [1] інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на The New York Times.
Дадатак можа купіць Microsoft або якая-небудзь іншая кампанія.
«Мы ўстанавілі дату — прыкладна 15 верасня, дадатак TikTok тады спыніць працу ў ЗША. Але калі Microsoft або хто-небудзь яшчэ яго купіць, то гэта было б цікава», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.
Таксама Трамп дадаў, што частка сродкаў ад продажу дадатка павінна пайсці ў бюджэт ЗША.
TikTok — сэрвіс для стварэння і прагляду кароткіх відэа, які належыць пекінскай кампаніі ByteDance.
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/ru/bukvy/tramp-nazvav-umovu-za-jakoi-tiktok-ne-zaboronjat-v-ssha/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/tiktok