Вы тут

Жыхары Гомельшчыны выкарыстоўваюць прамыя тэлефонныя лiнii сенатараў як магчымасць атрымаць дапамогу


Жыхары Гомельшчыны ўсё часцей выкарыстоўваюць прамыя тэлефонныя лiнii сенатараў як магчымасць атрымаць кампэтэнтную параду i дапамогу. Член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Таццяна Абель правяла прамую тэлефонную лiнiю для жыхароў Гомельскага раёна.


Сужэнцы Васiль Канстанцiнавiч i Мiна Яфiмаўна Падцерабковы з аграгарадка Пакалюбiчы, што ў Гомельскiм раёне, патэлефанавалi на прамую лiнiю з просьбай дапамагчы адрамантаваць электрычны лiчыльнiк у iх доме. Сталыя людзi хвалявалiся, каб з-за няспраўнасцi прыбор не стаў прычынай пажару, але да каго звяртацца, каб разабралiся з лiчыльнiкам, не ведалi. Вырашылi патэлефанаваць на прамую лiнiю сенатара i папрасiць дапамогi. Пасля звароту да сям'i Падцерабковых быў выклiканы спецыялiст. З прыборам больш праблем няма.

Яшчэ адна жыхарка Гомельскага раёна — Любоў Сямёнаўна Высянкова з аграгарадка Цярэшкавiчы — забiла трывогу пасля збою ў рабоце гарачага водазабеспячэння яе дома. Жанчына патэлефанавала на прамую лiнiю з просьбай вырашыць хвалюючае пытанне, бо пасля адключэння на традыцыйныя выпрабаваннi сiстэмы падачу гарачай вады затрымалi на два днi. На тое былi тэхнiчныя прычыны, якiя вырашылiся. Пасля звароту да сенатара гарачае водазабеспячэнне ў доме аператыўна аднавiлi.

Мiж тым у цэлым на прамую тэлефонную лiнiю да члена Савета Рэспублiкi Таццяны Абель паступалi звароты па самых разнастайных пытаннях.

Сенатар адзначыла, што дзякуючы ўзаемадзеянню з Гомельскiм раённым Саветам дэпутатаў многiя праблемы ўдалося вырашыць на ўзроўнi мясцовых сельскiх i пасялковых Саветаў.

— Усе пытаннi разгледжаны згодна з дзеючым законам «Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб». На некаторыя пытаннi дадзены адказы непасрэдна падчас правядзення прамой лiнii. Асобныя з iх мелi даведачна-кансультатыўны характар, але некаторыя трэба было вывучаць i прымаць рашэнне, — падкрэслiла сенатар.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Разабрацца па сутнасцi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.