Вы тут

На мінулым тыдні беларускія сенатары актыўна працавалі ў рэгіёнах


На мінулым тыдні беларускія сенатары актыўна працавалі ў рэгіёнах: праводзілі прамыя тэлефонныя лініі, прыёмы грамадзян, сустракаліся з калектывамі, а таксама бралі ўдзел у рэгіянальных святах.


Так, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, начальнік Магілёўскага інстытута МУС Валерый Палішчук наведаў X рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі». «Мяне ўразіў дадзены фестываль, на якім я прысутнічаю ўпершыню, — падзяліўся ён. — Усё арганізавана на высокім узроўні — ад прадстаўлення гісторыі Дрыбінскага раёна да дэманстрацыі мясцовых вырабаў і паслуг».

У той жа дзень члены Савета Рэспублікі, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар Гедзіч і дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ліцэя Эльвіра Сарока ўдзельнічалі ў каравай-фестывалі «Бацькава булка», які ўпершыню прайшоў у горадзе Свіслач.

• У рамках адзінага дня інфармавання сенатар і старшыня РГА «Белая Русь» Алег Раманаў сустрэўся з працоўнымі калектывамі РУП «Фармацыя» і РУП «Гроднаэнерга» ў Гродне. Парламентарый акцэнтаваў увагу прысутных на важнасці інфармацыйнай і выхаваўчай работы ў працоўных калектывах. Старшыні пярвічных арганізацый РГА «Белая Русь» РУП «Фармацыя» і РУП «Гроднаэнерга» адзначылі цеснае супрацоўніцтва з кіраўніцтвам прадпрыемстваў і сумеснае фарміраванне кадравага патэнцыялу ў мэтах развіцця перспектыўнага працоўнага калектыву для дынамічнага развіцця аб'ектаў.

• У Брэсце з працоўным калектывам ТДА «Панда» сустрэлася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Яўгенам Зайцавым. Парламентарыі абмеркавалі пытанні, звязаныя з бягучай дзейнасцю прадпрыемства, развіццём сацыяльнай сферы, заканадаўствам.

• Добраўпарадкаванню Пінска было прысвечана пасяджэнне чарговай сесіі Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, у якім узяла ўдзел сенатар Ірына Сачкоўская. Парламентарый азнаёмілася з перспектывамі развіцця новага мікрараёна «Жамчужны» непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы і ў зоне адпачынку пінчан. Разам з дэпутатамі яна наведала таксама рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў

• Член Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Эльвіра Сарока ўзяла ўдзел у рабоце секцыі абласной інструктыўна-метадычнай нарады кіраўнікоў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На канферэнцыі былі вызначаны перспектывы развіцця рэгіянальнай сістэмы прафесійнай адукацыі, патрабаванні да яе якасці і зместу на сучасным этапе. Удзельнікі падзяліліся вопытам работы па рэалізацыі праграм прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

• Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі верхняй палаты парламента па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар сярэдняй школы № 14 горада Маладзечна Каліна Капуцкая ўзяла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Чалавечы капітал як крытэрый культуры кіравання адукацыяй», якая адбылася ў рамках падрыхтоўкі канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскай вобласці. У сваім выступленні парламентарый адзначыла неабходнасць захавання гістарычнай памяці ў фарміраванні поглядаў і светаўспрыманні моладзі.

• Сенатар, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара» Алег Слінько ўзяў удзел у дабрачыннай акцыі «Дэпутаты — дзецям», якая была арганізавана для дзяцей са шматдзетных сем'яў — будучых першакласнікаў Мазыра і Мазырскага раёна. Па традыцыі дзецям былі ўручаны ўкамплектаваныя школьныя партфелі.

Валерыя СЦЯЦКО

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».