Вы тут

Уначы ў сярэдзiне тыдня пахаладае да плюс 7 градусаў


Гэтымi днямi надвор'е ў Беларусi яшчэ фармiруе цёплае паветра, але паўночна-заходнiя рэгiёны ўжо прыкрытыя аблокамi. Гэта адбiваецца ўплыў франтальнага падзелу, якi прыносiць змены ў характары надвор'я. Услед за атмасферным фронтам на тэрыторыю нашай краiны пачне распаўсюджвацца халаднаватае паветра са Скандынаўскага паўвострава, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Ужо сёння на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць дажджы. А тэмпература ўсталюецца кантрасная — ад плюс 16 градусаў да 23–28 цяпла ў паўднёва-ўсходнiх раёнах. У сераду надвор'е ў нашым рэгiёне пачнуць фармiраваць прахалодная паветраная маса i малаактыўныя атмасферныя франты. Будзе воблачна з праяс-неннямi. Уначы па ўсходзе, удзень месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальнiцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да 14 градусаў, ды i ўдзень будзе адносна халаднавата — 17–22 градусаў вышэй за нуль.

Подых марскога паветра мы адчуем у чацвер. У гэты дзень адаб'ецца ўплыў няўстойлiвай свежай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямi. Уначы месцамi, а ўдзень на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Уначы i ранiцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходнi, умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 7–12 цяпла, удзень — ад плюс 17 да плюс 22 градусаў.

Сонца зробiць перапынак па выдачы добрага лiпеньскага цяпла, але ненадоўга. У пятнiцу атмасферны цiск вырасце, i аблокаў стане менш. Дажджы ў многiх рэгiёнах спыняцца, толькi ўдзень па захадзе краiны магчымы кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Уначы i ранiцай месцамi па Беларусi могуць утварацца непрацяглыя слабыя туманы. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 цяпла да плюс 14 градусаў. Удзень будзе 19–25 цяпла, у паўднёвых раёнах — да плюс 27 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у суботу пад уплывам франтальнага падзелу на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамi з навальнiцамi. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходнi, умераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ў сярэдзiне дня складзе 20—27 цяпла, па паўднёвым усходзе краiны да плюс 30 градусаў. Лiпень, як нi круцi.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: 1ul.ru

Загаловак у газеце: Дажджы, яшчэ дажджы...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.