Вы тут

У Пінскім раёне пяцігадовая дзяўчынка засталася без нагляду і выпала з акна


Удзень 30 чэрвеня 5-гадовая дзяўчынка знаходзілася па месцы жыхарства з бацькамі, братам і сястрой. Яна паднялася на мансардны паверх у дзіцячы пакой, у якім было ачынена акно, паведамляе Следчы камітэт.


Бацькі, якія знаходзіліся ўнізе з сынам, пачулі крык дачкі, а затым знайшлі яе на зямлі пад акном.

У выніку падзення з вышыні каля 4,5 метраў дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні. У цяперашні час дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы. Пагрозы жыццю няма.

Няшчасны выпадак здарыўся ў дзень нараджэння дзяўчынкі.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прызначаная-судова медыцынская экспертыза.

Фота: СК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.