Вы тут

У пацярпелых пры няшчасным выпадку на «Беларуськаліі» цяжкія траўмы


Міністэрства аховы здароўя распавяла пра стан пацярпелых пры няшчасным выпадку ў ААТ «Беларуськалій», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, спецыялісты хуткай медыцынскай дапамогі дастаўляюць пацярпелых у салігорскую ЦРБ.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, ва ўсіх пацыентаў цяжкія спалучаныя траўмы — пераломы ключыц, пазваночніка, таза і ніжніх канечнасцяў», — удакладнілі ў ведамстве.

Па распараджэнні міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча для аказання кансультатыўнай і практычнай дапамогі ўрачам у салігорскую ЦРБ накіравана брыгада высокакваліфікаваных спецыялістаў (спінальны хірург і траўматолаг-артапед) РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

Як паведамлялася, інцыдэнт здарыўся 3 лістапада каля 16.30 на тэрыторыі другога рудаўпраўлення. У выніку апускання клеці ніжэй устаноўленай адзнакі пяць чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усе яны работнікі падземнага ўчастка аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.

Неадкладна быў уведзены план ліквідацыі аварыі. Супрацоўнікі ваенізаванага горнавыратавальнага атрада пераправілі пацярпелых на адзнаку гарызонту, адкуль па ствале № 2 яны былі паднятыя на паверхню, дзе дзяжурылі аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі.

Прычыны няшчаснага выпадку расследуе камісія.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.