Вы тут

​Праваахоўнікі з пачатку года спынілі 15 каналаў пастаўкі наркотыкаў у Беларусі


Праваахоўнікі з пачатку года спынілі 15 каналаў пастаўкі наркотыкаў у Беларусі, столькі ж было выяўлена памяшканняў для вырошчвання наркатычных раслін. Пра гэта БелТА паведамілі ў галоўным упраўленні па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў.


«Назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці зарэгістраваных злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Колькасць перадазіровак, дапушчаных непаўналетнімі, знізілася за шэсць апошніх гадоў у 56 разоў, а апошні выпадак смерці непаўналетніх ад наркотыкаў рэгістраваўся ў краіне ў 2014 годзе», — расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Алег Сільвестровіч.

Па выніках пяці месяцаў бягучага года, органы ўнутраных спраў выявілі больш за 1,5 тысячы нарказлачынстваў, гэта на 28 % менш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Каля паловы злачынстваў звязаны са збытам. Непаўналетнія і з іх удзелам здзейснілі на 75 нарказлачынстваў менш, на 26 % знізіўся ўзровень рэцыдыўнай нарказлачыннасці.

«Асноўныя намаганні органаў унутраных спраў па-ранейшаму сканцэнтраваны на выяўленні і спыненні каналаў паставак наркотыкаў у краіну з-за мяжы, а таксама іх транзітных перавозак. Толькі за мінулы перыяд іх выяўлена 15», — удакладнілі ва ўпраўленні.

Нягледзячы на стабільную і кантраляваную сітуацыю, наркапагроза ў краіне захоўваецца. Змяненне кан'юнктуры наркарынку разам з бесклапотнасцю наркаспажыўцоў прыводзяць да павелічэння перадазіровак,
у тым ліку са смяротным зыходам.

Аналіз даных наркакантролю паказвае, што смерці ад перадазіровак у большасці выпадкаў звязаны з ужываннем метадону. Толькі ў гэтым годзе з-за яго загінуў 21 чалавек, а 14 памерлі ад перадазіроўкі метадону ў спалучэнні з іншымі псіхаактыўнымі рэчывамі. «У асноўным гэта асобы старэйшыя за 30 гадоў, так званыя нарказалежныя са стажам, раней судзімыя, у тым ліку па арт. 328 КК, якія стаялі на ўліку ва ўрача-нарколага, а таксама якія накіроўваліся на прымусовае лячэнне ад наркаманіі і алкагалізму», — растлумачылі ва ўпраўленні.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Прэв’ю: news.myseldon.com

Загаловак у газеце: У палоне дурману

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.