Вы тут

Кітайская мытня канфіскавала 5,3 тоны наркотыкаў


З 2022 года мытныя органы па ўсім Кітаі расследавалі 1037 крымінальных спраў, звязаных з кантрабандай наркотыкаў, і канфіскавалі 5,3 тоны розных наркатычных сродкаў. Пра гэта паведаміла Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У апошнія гады маштабы злоўжывання наркотыкамі працягваюць зніжацца, заявіў кіраўнік дэпартамента па барацьбе з кантрабандай Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Сунь Чжыцзэ. Пры гэтым ён адзначыў, што Кітай па-ранейшаму сутыкаецца са складанай і нестабільнай сітуацыяй у галіне барацьбы з наркотыкамі, паколькі кантрабанда і незаконнае абарачэнне наркотыкаў працягваюцца.

Сёлета ў першым квартале была расследавана 181 справа аб кантрабандзе наркотыкаў, што на 33,3 працэнта больш у гадавым выражэнні. Было канфіскавана 2,1 тоны розных наркатычных прэпаратаў, што ў 5,2 раза больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР працягне жорстка змагацца з кантрабандай наркотыкаў пры дапамозе розных спецыяльных аперацый, рашуча абараняць сацыяльную стабільнасць, забяспечваць  бяспеку жыцця і здароўя народа, падкрэсліў Сунь Чжыцзэ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.