Вы тут

Летась на Віцебшчыне на барацьбу з баршчэўнікам накіравалі 660 тысяч рублёў


На Віцебшчыне большая, чым у іншых абласцях, агульная плошча, занятая баршчэўнікам. Летась на мерапрыемствы па рэгуляванні распаўсюджвання прадстаўніка «агрэсіўнай флоры» з бюджэтаў розных узроўняў накіравалі 660 тысяч рублёў, а землекарыстальнікамі — яшчэ 426 тысяч.


Знішчэнне баршчэўніку ва Ушацкім раёне.

Як паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, работы праведзены на плошчы 2282 гектары, у тым ліку механічным метадам — 172 гектары, хімічным — 1952, камбінаваным — 158 гектараў. Найбольш эфектыўным метадам барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага з'яўляецца хімічны — з выкарыстаннем спецыяльных хімічных рэчываў (гербіцыдаў), якія выклікаюць гібель раслін. Сёлета такім чынам плануецца апрацаваць больш за 70 % (2794 гектары) плошчаў, занятых шкоднай раслінай.

Цікава, што ў Чашніцкім раёне ў выніку штогадовага правядзення работ на ўсіх раней займаемых тэрыторыях баршчэўнік Сасноўскага знішчаны. На кантролі знаходзіцца дванаццаць участкаў. Эколагі лічаць, што гэта доказ актыўнага ўдзелу мясцовай улады з комплексным падыходам.

Паводле інфармацыі на пачатак года, устаноўлена 4027 месцаў знаходжання баршчэўніку Сасноўскага агульнай плошчай 3947,41 гектара. Самымі інвазіўнымі раёнамі з'яўляюцца Ушацкі — 1164 месцы вырастання агульнай плошчай 1426,13 гектара; Віцебскі — 399 месцаў агульнай плошчай каля 772 гектараў; Гарадоцкі (адпаведна 526 і 411).

Сёлета з мясцовых бюджэтаў на знішчэнне расліны прадугледжана выдаткаваць каля 551,5 тысячы рублёў.

Між іншым, за нясвоечасовае выкананне работ могуць пакараць. Напрыклад, летась да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 124 землекарыстальнікаў, накладзена штрафаў на суму 17,6 тысячы рублёў.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў лічыць, што трэба паскорыць працэс знішчэння баршчэўніку, і ўпэўнены, што кіраўнікі выканаўчай улады ў глыбінцы павінны асабіста адсочваць, ці робіцца ўсё магчымае і ці своечасова гэта адбываецца.

Штогод з розных крыніц выдаткоўваюцца немалыя фінансавыя сродкі, таму неабходны больш эфектыўныя вынікі барацьбы, выказаў думку губернатар, калі адпаведная тэма абмяркоўвалася ў аблвыканкаме.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў падчас абмеркавання з калегамі пытання добраўпарадкавання папрасіў вывучаць вопыт тых, каму ўдалося дасягнуць станоўчых вынікаў. Акрамя ўсяго іншага трэба не забывацца пра тлумачальную работу ў глыбінцы, каб не было выпадкаў траўматызму ў выніку непрафесійнага знішчэння небяспечнай расліны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота дадзена Віцебскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Загаловак у газеце: Талакой супраць «агрэсіўнай флоры»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.