Вы тут

Учора на пікеце па зборы подпісаў у Гродне пацярпелі двое міліцыянераў


Як сцвярджаецца ў тэлеграм-канале @pressmvd, 29 мая ў Гродне на плошчы Савецкай былі затрыманы асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Сярод затрыманых і гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі, кіраўнік ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.


Дваім міліцыянерам нанесены цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны ў цяперашні час шпіталізаваныя.

Следчымі распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.