Як сцвярджаецца ў тэлеграм-канале @pressmvd [1], 29 мая ў Гродне на плошчы Савецкай былі затрыманы асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Сярод затрыманых і гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі, кіраўнік ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Дваім міліцыянерам нанесены цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны ў цяперашні час шпіталізаваныя.
Следчымі распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd/1592
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-cihanouski
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava