Вы тут

У радзільныя дамы перадалі бескантактавыя тэрмометры для пацыентаў i медработнiкаў


Намеснiк Старшынi Савета Рэспублiкi, нацыянальны каардынатар па Мэтах устойлiвага развiцця Анатоль Iсачанка сумесна з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусi Iаанай Казана-Вiшнявецкi i кiраўнiкамi агенцтваў ААН перадалi радзiльным дамам Мiншчыны партыю бескантактавых тэрмометраў.


Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, перадача прайшла на базе Клiнiчнага радзiльнага дома Мiнскай вобласцi.

— Адным з галоўных прынцыпаў рэалiзацыi Мэт устойлiвага развiцця з'яўляецца партнёрства. Разам з краiнавай камандай ААН мы вырашылi садзейнiчаць у прадухiленнi распаўсюджвання Cоvid-19, — адзначыў Анатоль Iсачанка. — Частка сродкаў па праектах, якiя прадугледжваюць рэалiзацыю МУР, накiравалi на закупку бескантактавых тэрмометраў. Такiм чынам мы рады аказаць дапамогу i зрабiць свой унёсак у агульную справу.

Па словах вiцэ-спiкера Савета Рэспублiкi, такiя ж акцыi ў найблiжэйшыя днi пройдуць па ўсёй краiне. Тэрмометры перададуць дамам-iнтэрнатам для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.

У сваю чаргу Iаана Казана-Вiшнявецкi адзначыла, што агульная сума сродкаў, прыцягнутых агенцтвамi ААН на падтрымку медыкаў i медыцынскiх устаноў Беларусi, складае каля пяцi мiльёнаў долараў.

— Прыкладна мiльён мы перанакiравалi ў межах бягучых праектаў на такiя патрэбы. Яшчэ чатыры мiльёны — гэта новыя грошы, якiя паступаюць у Беларусь праз СААЗ, ЮНIСЕФ, ПРААН, Фонд у галiне народанасельнiцтва, Мiжнародную арганiзацыю па мiграцыi. Да нас далучаюцца новыя донары i партнёры з прыватнага сектара, — паведамiла яна.

Галоўны ўрач клiнiчнага радзiльнага дома Мiнскай вобласцi Пётр Масько падзякаваў за аказаную дапамогу: «Любая падтрымка сёння важная. Хачу сказаць, што ў цяперашняй эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi дробязяў не бывае. Бяспека кантактаў, лячэння, знаходжання ў лячэбнай установе залежыць ад дакладнага выканання рэгламенту. Вымярэнне тэмпературы з дапамогай бескантактавых тэрмометраў — гэта яшчэ адна ступень абароны i нашых пацыентаў, i нашага персаналу.

Загаловак у газеце: Увага нават да дробязяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.