Вы тут

Як выглядае старажытнае беларускае мястэчка падчас майскага цвіцення


Няшмат месцаў у нашай краіне, дзе ёсць такая колькасць гістарычных помнікаў, як у старажытным мястэчку Смальяны, што ў Аршанскім раёне. Населены пункт, вядомы яшчэ з першай паловы сямнаццатага стагоддзя, месціцца паблізу шашы Орша — Лепель (калісьці шлях праходзіў праз самі Смальяны).


У першую чаргу наведвальнікаў тут цікавіць мураваны замак «Белы Ковель» князёў Сангушак, пабудаваны ў стылі віленскага барока, касцёл Панны Марыі (2-я палова XVIII ст.), Свята-Аляксееўская царква (1864 г.) і драўляная Спаса-Праабражэнская царква.

Калісьці мне давялося пабыць у Смальянах, але была восень, і пад хмарным небам аграгарадок глядзеўся зусім непрэзентабельна — рэшткі былой архітэктурнай раскошы не цешылі вока, не натхнялі зрабіць шпацыр па колішняму мястэчку, як, напрыклад, цяпер — у час майскага цвіцення. Смальянскае дойлідства ў атачэнні вішнёва-яблычных садоў і палісаднікаў і на фоне маладой зеляніны выглядае строга і нават таямніча, прыцягваючы дапытлівыя погляды сваіх — вясковых жыхароў і падарожнікаў, якіх з набліжэннем цяпла тут усё больш і больш.

Вясновыя Смальяны клічуць прайсціся па неасфальтаваных вулачках, угледзецца ў ліштвы вокнаў старых дамоў, паразмаўмяць з заклапочанымі мірскімі справамі жыхарамі. Каб адкрыць у незнаёмым вобліку паселішча для сябе нешта новае і нават загадкавае. Маё фотападарожжа ў маленькія Смальяны было здзейснена пад уплывам рамантычнага настрою і прыгожай, хоць і халаднаватай вясны.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.