Вы тут

Надвор'е: Удзень чакаецца да 28 цяпла, а ў нядзелю ўначы месцамі — да 2 марозу


Другая палова мая прынесла доўгачаканае павелічэнне сярэдніх тэмператур, але ў той жа час начныя замаразкі вясной ніхто не адмяняў. Таму ў гэты тыдзень будзе дастаткова цёпла днём, але месцамі падмарожваць ноччу. А яшчэ вільгаці ў лясах замала, лічаць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Сіноптыкі абяцаюць, што тэмпературны фон на працягу тыдня таксама будзе няўстойлівы.

У аўторак надвор'е без істотных ападкаў, днём месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 20—25 градусаў.

На наступны дзень, 24 мая, уначы чакаецца пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы будзе ў межах ад плюс 7 да плюс 12 градусаў. Днём слупок тэрмометра падымецца да 21—27 цяпла.

У чацвер уначы пераважна без ападкаў, а ўдзень у асобных раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы чакаецца плюс 8—14 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 22—28 градусаў.

Пахаладанне прыйдзе ў пятніцу. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, удзень — ад плюс 16 на паўночным захадзе да плюс 27 градусаў на паўднёвым усходзе краіны.

Пачынаючы з суботы летняе надвор'е адступіць. У гэтыя суткі пераважна ва ўсходніх раёнах краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы прагназуецца ўжо плюс 3—10 градусаў (рэзкае пахаладанне), а па паўднёвым усходзе — да плюс 13 градусаў. Днём тэмпература дасягне плюс 13—20 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах — да плюс 22 градусаў.

Ярка кантынентальнае надвор'е ўсталюецца ў нас у нядзелю. Чакаецца пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—6, месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 14—20 градусаў, у асобных раёнах — да 22 цяпла.

Папярэджанне. У цяперашні час у большасці раёнаў краіны захоўваецца дэфіцыт ападкаў, толькі ў крайніх заходніх раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей колькасць ападкаў, якія выпалі, блізка да сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтага перыяду. Паводле папярэдніх ацэнак, добрых працяглых дажджоў, здольных паўсюдна папоўніць недахоп вільгаці ў глебе, на гэтым тыдні не прагназуецца. Па-ранейшаму дажджы будуць размяркоўвацца нераўнамерна па нашай тэрыторыі. У большасці раёнаў краіны захаваецца высокая пажаранебяспека.

Паводле інфармацыі аграметэаролагаў, у найбліжэйшы час з-за адсутнасці істотных ападкаў запасы глебавай вільгаці будуць у асноўным змяншацца.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».