Вы тут

У Беларусі хочуць пазбегнуць перадачы бескантактавай карткі ў рукі прадаўцу


Нацыянальны банк просіць забяспечыць зручнае размяшчэнне плацежных тэрміналаў, каб уладальнікі бескантактавых картак маглі самастойна прыкладваць іх да тэрмінала, не перадаючы ў рукі прадаўцам. Адпаведны ліст рэгулятар накіраваў у адрас камерцыйных банкаў, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.


У Нацыянальны банк паступаюць звароты грамадзян з нагоды выкарыстання бескантактавых картак у арганізацыях гандлю і сэрвісу ва ўмовах напружанай эпідэміялагічнай сітуацыі. У прыватнасці, звяртаецца ўвага на ўстаноўку плацежных тэрміналаў на касах, калі кліенты пры аплаце не могуць самастойна прыкласці картку да тэрмінала і вымушаныя перадаваць яе ў рукі прадаўцу.

"У сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі просім правесці працу з арганізацыямі гандлю і сэрвісу для забеспячэння зручнага размяшчэння плацежных тэрміналаў, якое дазволіць пакупнікам пры аплаце самастойна прыкладаць бескантактавыя карткі да тэрміналаў", - адзначаецца ў лісце рэгулятара.

Аб прынятых мерах трэба праінфармаваць Нацбанк да 20 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.