Нацыянальны банк просіць забяспечыць зручнае размяшчэнне плацежных тэрміналаў, каб уладальнікі бескантактавых картак маглі самастойна прыкладваць іх да тэрмінала, не перадаючы ў рукі прадаўцам. Адпаведны ліст рэгулятар накіраваў у адрас камерцыйных банкаў, паведамілі БЕЛТА [1] ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
У Нацыянальны банк паступаюць звароты грамадзян з нагоды выкарыстання бескантактавых картак у арганізацыях гандлю і сэрвісу ва ўмовах напружанай эпідэміялагічнай сітуацыі. У прыватнасці, звяртаецца ўвага на ўстаноўку плацежных тэрміналаў на касах, калі кліенты пры аплаце не могуць самастойна прыкласці картку да тэрмінала і вымушаныя перадаваць яе ў рукі прадаўцу.
"У сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі просім правесці працу з арганізацыямі гандлю і сэрвісу для забеспячэння зручнага размяшчэння плацежных тэрміналаў, якое дазволіць пакупнікам пры аплаце самастойна прыкладаць бескантактавыя карткі да тэрміналаў", - адзначаецца ў лісце рэгулятара.
Аб прынятых мерах трэба праінфармаваць Нацбанк да 20 красавіка.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/placyozhnyya-terminaly
[3] https://zviazda.by/be/tags/terminal-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/beskantaktavaya-aplata
[5] https://zviazda.by/be/tags/beskantaktnyya-kartki