Вы тут

Дастаткова патэлефанаваць. Як валанцёры БРСМ падтрымлiваюць пажылых людзей


Цяпер ва ўсiх рэгiёнах краiны дзейнiчаюць гарачыя лiнii Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi для пажылых людзей. Каб тыя, хто жыве адзiн або мае iнвалiднасць змаглi атрымаць дапамогу па дастаўцы прадуктаў харчавання, медыкаментаў або рэчаў першай неабходнасцi ад добраахвотнiкаў. Паслуга бясплатная, дастаткова патэлефанаваць i пакiнуць заяўку. Пры кожнай тэрытарыяльнай структуры Саюза моладзi створаны валанцёрскiя штабы, якiя дапамагаюць цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва.

На сёння агульнымi сiламi ўжо прынята больш за дзевяць тысяч заявак з розных куткоў краiны, з iх Саюзам моладзi — каля шасцi тысяч. I работа не спыняецца.


— Нашы валанцёры працуюць з панядзелка да суботы з дзевяцi да васямнаццацi гадзiн, — больш падрабязна расказвае сакратар ЦК ГА «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi» Аляксандра Ганчарова. — Усяго па краiне 860 чалавек, усе яны — паўналетнiя студэнты i навучэнцы або прадстаўнiкi працуючай моладзi. З добраахвотнiкамi праводзiцца навучанне: на працягу некалькiх дзён у даступнай форме мы расказваем маладым людзям, якiя прафiлактычныя меры трэба прымаць, каб пазбегнуць каранавiруснай iнфекцыi. Тлумачым, як правiльна карыстацца iндывiдуальнымi сродкамi абароны (маскамi, пальчаткамi, антысептыкамi), расказваем пра механiзм бескантактнай дастаўкi прадуктаў або лекаў i iншае. На гэты момант у буйных гарадах у валанцёрскiх штабах налiчваецца па дваццаць валанцёраў. Пакуль такой колькасцi дастаткова, але пры неабходнасцi яна будзе павялiчвацца.

У краiне шмат адзiнокiх грамадзян, i цяпер iм асаблiва важна максiмальна iзалявацца ад любых кантактаў, пазбягаць грамадскiх месцаў, але пры гэтым трэба, каб iзаляцыя не паўплывала на камфорт i жыццёвыя звычкi. «Калi мы адкрывалi гарачыя лiнii, разумелi, што катэгорыя грамадзян, з якiмi мы ўзаемадзейнiчаем, не сядзiць у сацсетках, таму нашы тэлефоны размяшчаем у раённых газетах. Тэрытарыяльныя структуры, дарэчы, змяшчаюць патрэбную iнфармацыю на дошках абвестак каля пад'ездаў», — дадала Аляксандра Ганчарова.

Карэспандэнты «МС» стэлефанавалiся з куратарамi валанцёрскiх груп некаторых абласцей.

— У Гомельскай вобласцi працуе больш за 130 валанцёраў, — расказвае другi сакратар абласнога камiтэта БРСМ Юлiя Лiпоўская. — На сёння аказалi дапамогу больш чым трыццацi бабулям i дзядулям, прынялi больш за 60 званкоў на гарачую лiнiю. У сярэднiм у дзень атрымлiваецца не больш за дзесяць заявак па вобласцi. Калi чалавеку патрэбна нешта, што не звязана з нашымi кампетэнцыямi, мы перанакiроўваем iх да вузкiх спецыялiстаў. Калi валанцёры наведваюць пажылых людзей, яны iмкнуцца мiнiмiзаваць кантакт з iмi, але тым, каму цяжка хадзiць, прадукты прыносяць у дом.

— Па Брэсцкай вобласцi налiчваецца 154 добраахвотнiкi, больш за ўсё iх у Пiнску i Баранавiчах i, зразумела, у Брэсце — па 20 хлопцаў i дзяўчат, — расказвае другi сакратар абласнога камiтэта БРСМ Максiм Харытонiк. — Актыўна ўключаецца ў работу i сельская моладзь. Прадукты ў большасцi выпадкаў пакiдаем пад дзвярыма. Па жаданнi актывiсты Саюза моладзi могуць дапамагчы пажылым людзям праз iнтэрнэт замовiць тавары першай неабходнасцi. Таксама добраахвотнiкi могуць падказаць бабулям i дзядулям тэлефоны тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва i iншыя. Важна, што наша дапамога будзе працягвацца столькi, колькi спатрэбiцца.

— Усяго па нашай вобласцi працуюць 168 валанцёраў, з моманту пачатку работы гарачай лiнii яны наведалi больш за 160 пажылых людзей, — паведамiла другi сакратар Магiлёўскага камiтэта БРСМ Ганна ДАШКЕВIЧ. — Маладыя людзi разносяць рэцэпты дзядулям i бабулям. Таксама ў нас наладжана ўзаемазамяняльнасць: калi хтосьцi з дабраахвотнiкаў захварэе або не будзе паспяваць спраўляцца з задачамi, нехта з таварышаў яго заменiць або падстрахуе.

— Гэта мой першы вопыт валанцёрства, — кажа васямнаццацiгадовая студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта Вольга Рак. — У дзень з маёй напарнiцай наведваем дзвюх-трох бабулек. Хоць мы i замацаваны за Маскоўскiм раёнам Брэста, яшчэ нi разу нашы «клiенты» не паўтаралiся. Людзi, да якiх мы ходзiм, вельмi добразычлiвыя, заўсёды запрашаюць прайсцi ў дом, але мы тлумачым, што цяпер гэтага рабiць нельга. Каб ведаць, пакiдаць прадукты дома цi перад дзвярыма, мы загадзя бяром у пажылых людзей кантактны нумар тэлефона. У асноўным наведваем тых, хто жыве недалёка ад нас, каб дапамога была мабiльная. У мяне з сабою заўсёды бэйдж з подпiсам i пячаткай, якi даказвае, што я член БРСМ i ўдзельнiца валанцёрскага руху. Яго трэба паказваць пажылым, таму што бываюць людзi, якiя хочуць падмануць састарэлых.

— Дапамагаць старэйшым для мяне не ўпершыню, гэта ўжо як лад жыцця. Валанцёрам БРСМ стаў чатыры гады таму, калi прыйшоў на месца педагога-арганiзатара ў Дашкаўскую сярэднюю школу, што на Магiлёўшчыне, — расказвае трыццацiгадовы Артур Шкурко. — Калi ў нашай краiне ўзнiкла каранавiрусная iнфекцыя, да якой найбольш схiльныя пажылыя людзi, адразу пачалi набiраць добраахвотнiкаў. Я прыступiў да работы 20 сакавiка, быў больш чым на дзесяцi выездах. Аграгарадок невялiкi, ёсць крама i палiклiнiка побач, так што з дастаўкай прадуктаў праблем няма, робiм усё хутка. Заўсёды ходзiм у масках, пальчатках, стараемся максiмальна не кантактаваць з пажылымi. I нагадваем iм пра меры прафiлактыкi: каб часцей мылi рукi, не бывалi ў шматлюдных месцах, пры дрэнным самаадчуваннi звярталiся па медыцынскую дапамогу.

85-гадовая Нiна Мiкалаеўна Гардзяюк з Брэста жыве ў кватэры адна, блiжэйшыя сваякi — у Жодзiне. Да валанцёраў звярталася пакуль што аднойчы, але яна ўпэўнена: гэта не апошнi раз. «Калi ўзнiкла сiтуацыя з каранавiрусам i паўсюль абвясцiлi, што людзям пажылога ўзросту трэба знаходзіцца дома, унучка патэлефанавала мне i сказала, куды трэба званiць, каб дапамаглi з дастаўкай рэчаў першай неабходнасцi. Дагэтуль у краму i палiклiнiку хадзiла сама. А тут звязалася з гарачай лiнiяй, i мне хутка даслалi дзвюх дзяўчынак. Вельмi спадабалася, як яны працуюць. Адчуваецца падтрымка, а яна для нас важная. Прыемна, што пра пажылых клапоцяцца i берагуць нас».

Людмiле Iванаўне Нiжнiкавай са Жлобiна восемдзесят восем гадоў. Жыве ў сваiм доме адна. Жанчына расказвае, што самаiзаляцыя для яе вялiкай ролi не адыграла, бо яна i так на вулiцу амаль не выходзiла — вельмi баляць ногi. «Мне заўсёды дапамагалi сацыяльныя работнiкi. А зараз даведалася i пра паслугу ад валанцёраў, зацiкавiлася. Ужо звярталася да iх некалькi разоў: яны не толькi купляюць прадукты, але i прыносяць лекi, ды i ў двары наводзяць парадак. Задаволеная iмi i ўдзячная: маладыя людзi вельмi свядома i адказна да нас ставяцца».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота ўзята з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?