Вы тут

Мабільную праграму для службы хуткай дапамогі распрацавалі ў ГДУ імя Ф. Скарыны


Гомельская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі тэсціруе мабільны дадатак “Геалакацыя пацыентаў і машын хуткай дапамогі". Спецыяльная праграма дазваляе ў рэжыме рэальнага часу адсочваць месцазнаходжанне кожнай брыгады. Праект распрацаваў магістрант факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны Уладзіслаў Яфіменка пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання Дзмітрыя Кузьмянкова.


-- Калі дыспетчар прымае выклік, ён бачыць на Google-карце месцазнаходжанне пацыента і машын хуткай дапамогі з указаннем статусу: вольная, спяшаецца на выклік, ажыццяўляе дастаўку пацыента ў бальніцу. У ходзе тэсціравання медыцынскія работнікі звяртаюцца да нас з прапановамі па ўдасканаленні праграмы, -- тлумачыць Дзмітрый Кузьмянкоў.

“Геалакацыя пацыентаў і машын хуткай дапамогі” -- не адзіная праграма, распрацаваная за апошні час студэнтамі і выкладчыкамі ГДУ. Актыўна ўкараняюцца ў практыку праекты “Мабільны расклад” і “Турыстычны даведнік па Гомелю”. Напярэдадні 90-гадовага юбілею ВНУ студэнты працуюць над праграмамі для ўніверсітэцкага музея. Распрацаваны сканер QR-кодаў, дадатак з эфектам дапоўненай рэальнасці. У электронным выглядзе можна ўбачыць усю інфармацыю аб музейных экспанатах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.