Вы тут

У Асіповічах мясцовы жыхар адкапаў гранаты


Невялікі арсенал быў знойдзены раніцай паблізу вуліцы Крыловіча: мужчына шукаў метал і выпадкова натыкнуўся на боепрыпасы.


Праўда, паведаміць аб небяспечнай знаходцы ў праваахоўныя органы жыхар райцэнтра не змог: з сабой не аказалася мабільнага тэлефона.

Недалёка ад гэтага месца праязджаў нарад Асіповіцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Міліцыянеры звярнулі ўвагу на мужчыну, які капаў зямлю, і вырашылі яго праверыць на дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці. Аказалася, нездарма.

На месца неадкладна былі выкліканыя сапёры, а тэрыторыя ачэплена. Прыбыўшыя спецыялісты ўстанавілі, што сем ручных гранат Ф1 часоў вайны былі без узрывальнікаў, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Усе яны былі канфіскаваны і знішчаны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.