Вы тут

Гарадок для птушак


Семукачы — аграгарадок Магiлёўскага раёна, дзе жыве шмат iнiцыятыўных i актыўных людзей. З прапановай зрабiць птушыны гарадок да старшынi Семукацкага сельвыканкама Тамары Укружскай звярнуўся настаўнiк працоўнага навучання Iван Стрыкуноў.


Маўляў, цяпер хлопцы i дзяўчаты вучацца майстраваць шпакоўнi i маглi б зрабiць карысную справу для сваёй малой радзiмы. Старшыня падтрымала прапанову, дапамагла будаўнiчымi матэрыяламi. З iх вучнi пад кiраўнiцтвам настаўнiка зрабiлi 21 шпакоўню. Усе гэтыя дамкi яны размясцiлi на адным дрэве ў парку каля школы.

Добрую iнiцыятыву падхапiлi работнiкi семукацкага ўчастка жылкамгаса i змайстравалi для птушынага гарадка яшчэ i лаўкi, якiя ўстанавiлi каля дрэва са шпакоўнямi.

— Птушкi, дарэчы, пачалi ўжо спраўляць наваселлi, i назiраць за гэтым — адно задавальненне, — радуецца Тамара Укружская. — Важна, што людзi самi праявiлi iнiцыятыву, а не чакалi, калi хтосьцi прыйдзе i папросiць iх гэта зрабiць. Прыемна ведаць, што нашым жыхарам зусiм не ўсё роўна, як выглядае тое месца, дзе яны жывуць. Разам проста зрабiць наш агульны дом больш утульным i прывабным.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Фота Тамары УКРУЖСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.