Вы тут

Што спрыяе росту колькасці шматдзетных сем'яў у Слаўгарадскiм раёне


Ганна Курцава са Слаўгарада стала шматдзетнай мамай зусiм нечакана. У сям'i рыхтавалiся да другога дзiцяцi, але раптоўна высветлiлася, што будзе двойня. Гэтая навiна не засмуцiла маладую жанчыну, наадварот, яна нават узрадавалася. I было з чаго. Перамены да лепшага пачалiся яшчэ да з'яўлення Арцёма i Арсенiя на божы свет.


— Я родам са Слаўгарадскага раёна. Мы з мужам i дачкой раней здымалi кватэру i, як усе маладыя сем'i, марылi пра ўласнае жыллё. Але былi пэўныя праблемы з пастаноўкай на чаргу, — расказвае Ганна. — Пасля таго як стала вядома, што я чакаю двойню, усё адразу ж упарадкавалася. Нас не толькi паставiлi на ўлiк, але даволi хутка ўручылi ключы ад новай трохпакаёўкi. Вось зробiм там рамонт i адзначым наваселле. Хiба гэта не цуд?

Клопатаў у сям'i, вядома, прыбавiлася: двое немаўлят плюс сямiгадовая дачка. Але жанчыне хапае часу i на хатнiя справы, i на сябе. Па лiнii сацслужбы ёй прызначылi няню, якая кожны дзень на працягу 4-5 гадзiн цалкам бярэ на сябе абавязкi па доглядзе малых: кормiць iх, гуляе на вулiцы i г. д. Усе выдаткi на няню ўзяла на сябе дзяржава. Сямейны капiтал таксама павялiчыўся — штомесячная дапамога на дваiх дзяцей складае 1400 рублёў, плюс нядрэнная надбаўка на непаўналетнюю дачку.

Намеснiк начальнiка Слаўгарадскага ўпраўлення па працы, занятасцi i абслугоўваннi насельнiцтва Дзмiтрый Красеў таксама шматдзетны бацька — выхоўвае траіх дзяцей.

— Сям'я без дзяцей — не сям'я, — лiчыць ён. — Ды i дзяржава добра клапоцiцца пра шматдзетных. Вось у нас, напрыклад, службовая кватэра, а з трыма дзецьмi мы атрымалi магчымасць пабудаваць сваё жыллё за кошт крэдыту, якi на 95 % кампенсуе дзяржава. Плюс павышаная дзiцячая дапамога. Паколькi раён лiчыцца чарнобыльскiм, маладая мацi атрымлiвае яе на 50 % больш, чым у iншых мясцовасцях. I сёння 700 рублёў на адно дзiця — важкая прыбаўка да сямейнага бюджэту. А калi дзяцей больш чым двое, даплачваецца яшчэ i надбаўка.

Дырэктар Слаўгарадскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Людмiла Варанцова адзначае, што шматдзетнасць — гэта не толькi магчымасць атрымаць сямейны капiтал, але яшчэ гонар i павага. У раёне 42 жанчыны ўзнагароджаны ордэнамi мацi. Сёлета рыхтуюцца дакументы яшчэ на шэсць мам, якiя выхавалi па пяць-шэсць дзяцей.

Людмiла Варанцова прыводзiць наступныя лiчбы. У раёне 252 шматдзетныя сям'i, якiя выхоўваюць 839 непаўналетнiх дзяцей. У жанчын вельмi высокая матывацыя нараджаць. Шматдзетным сем'ям выплачваецца дапамога, у тым лiку адрасная. Жанчыны могуць датэрмiнова скарыстаць сямейны капiтал, атрымаць гуманiтарную дапамогу прадуктамi i адзеннем. З такiмi сем'ямi трымаюць сувязi магiлёўскiя дабрачынныя арганiзацыi «Табея» i «Благо». Пра бясплатныя паслугi нянi ўжо гаварылася вышэй.

— Станоўчая дынамiка па нараджальнасцi захоўваецца ў нас на працягу апошнiх некалькiх гадоў, — сведчыць Марына Нiкiцiна, начальнiк аддзела ЗАГС райвыканкама. — Напрыклад, летась у Слаўгарадскiм раёне нарадзiлася 139 дзяцей, у 2018 i 2017 гадах — 148 i 138 адпаведна. А самы, як той казаў, ураджайны год быў 2015-ы — нарадзiлася 186 дзяцей. Я працую тут з 2007-га, i такi рост адбыўся ўпершыню за гэты перыяд. Стала больш шматдзетных сямей. Жанчыны нараджаюць не аднаго-дваiх дзяцей, а чатыры-пяць. Сёння ў нас 166 сямей выхоўваюць трох дзяцей, 51 — чатырох, 19 — пяцярых, 6 — шасцярых, а дзве сям'i маюць па сем дзяцей. Гэта ў многiм вынiк таго, што людзi адчуваюць стабiльнасць i клопат з боку дзяржавы. У раёне шматдзетныя сем'i вельмi хутка забяспечваюцца жыллём. Летась, дарэчы, мы распiсалi 71 маладую пару. З пачатку года захоўваецца станоўчая дынамiка рэгiстрацыi шлюбаў i народжаных дзетак.

...У Слаўгарадскiм раёне ёсць унiкальнае месца, якое нiбыта спрыяе нараджэнню дзяцей. Гэта так званы Блакiтны калодзеж. I, кажуць, мясцовыя жанчыны часта звяртаюцца да яго па дапамогу. Хто ведае, можа, гэта толькi прыгожая легенда, але шматлiкiя факты, якiя я назвала вышэй, гавораць на яе карысць.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя

Педагогi, як i бацькi, павiнны быць уважлiвыя да любой праявы адоранасцi.

Эканоміка

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Нягледзячы на тое што сучасны свет перажываў досыць шмат эканамiчных крызiсаў, той, што разгортваецца ў 2020 годзе, — унiкальны. 

Грамадства

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Першым спектаклем, у якiм я ўзяла ўдзел, быў «Вясёлы Роджэр».

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт.