Вы тут

Цягач з пальмавым алеем перакуліўся ў кювет у Віцебскім раёне


Сёння ў 4.35 у службу выратавання “101” паступіла паведамленне аб ДТЗ на аўтадарозе Р-49 каля вёскі Хацінічы Віцебскага раёна.


Фота: МНС

Пасля прыбыцця да месца выкліку было ўстаноўлена, што адбылося перакульванне ў кювет седлавога цягача Volvo FH з цыстэрнай у 22 тоны. У выніку чаго адбыўся разліў пальмавага алею на плошчы 25 квадратных метраў.

Кіроўца цягача, мужчына 1985 года нараджэння, пакінуў салон  самастойна, ён не пацярпеў.

У мэтах забеспячэння бяспекі на месцы здарэння работнікамі МНС была створана паветрана-пенная падушка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.