Вы тут

Аплаціць праезд па QR-кодзе стала магчыма і ў Баранавічах


Пяты горад Беларусі ўкараніў тэхналогію продажу і праверкі квіткоў у электронным выглядзе ў грамадскім транспарце па QR-кодзе. Разлічыцца хутка, проста і без клопатаў за праезд у аўтобусе, выкарыстоўваючы толькі смартфон, цяпер могуць жыхары і госці Баранавічаў. Гэта стала магчымым дзякуючы мабільнаму плацежнаму сэрвісу "Аплаці!" ад "Белінвестбанка". Скарыстацца ім можа любы жыхар краіны незалежна ад таго, кліентам якога банка ён з'яўляецца.


Алгарытм куплі білета па новай сістэме выглядае наступным чынам. Пасажыр наводзіць сканер ў дадатку "Аплаці!" на сваёй мабільнай прыладзе на QR-код, размешчаны ў салоне аўтобуса. Прычым зрабіць гэта можна нават на адлегласці двух метраў. Электронны білет тут жа адлюстроўваецца на экране смартфона і ўтрымоўвае ў сабе ўсю неабходную інфармацыю: час пакупкі, кошт і нумар праязнога дакумента, нумар транспартнага сродку, яго прыналежнасць аўтобуснаму парку. Атрымліваецца, можна абсалютна не турбавацца аб тым, ці ёсць дробязь у кішэні альбо праязны. Што немалаважна, "smart"-квіток стаў яшчэ і дадатковай бяспекай. Сёння ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй гэта як ніколі актуальна.

Праверка такога білета таксама не прадугледжвае складаных схемаў. Пасажыру трэба адсканаваць QR-код кантралёра і на экране адлюструецца набыты квіток са статусам "аплочаны". Калі ж ён не дзейнічае, то адпаведны надпіс паведаміць кантралёру і пра гэта.

Штодня ў Баранавічах больш за 90 аўтобусаў выходзяць на лінію і курсуюць па 32 маршрутах. Інавацыйны спосаб аплаты праезду пакуль змогуць апрабаваць толькі пасажыры аўтобуса № 31, які звязвае студэнцкія гарадкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

"Гэты маршрут вельмі папулярны сярод студэнтаў. Інавацыі — тое, што сёння больш за ўсё цэніць моладзь. Таму мы разлічваем, што альтэрнатыўны спосаб аплаты знойдзе шырокі водгук сярод гэтай катэгорыі пасажыраў. Пасля правядзення доследна-прамысловай эксплуатацыі тэхналогія продажу і праверкі квіткоў па QR-кодзе пачне актыўна тыражавацца на ўсім аўтатранспарце горада", - паведаміў галоўны інжынер ААТ "Аўтобусны парк г. Баранавічы" Сяргей Дубешка.

Акрамя Баранавічаў, аплаціць праезд з дапамогай QR-кода можна ў Барысаве, Гомелі, Віцебску і Магілёве. У самы бліжэйшы час гэты спіс папоўняць Пінск і Гродна.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.