Урад Расіі даручыў Расавіяцыі з 27 сакавіка спыніць рэгулярныя і чартарныя авіязносіны, акрамя рэйсаў для вывазу расіян. Пра гэта гаворыцца ў пераліку даручэнняў па выніках пасяджэння прэзідыума каардынацыйнай рады пры ўрадзе Расіі, паведаміла ТАСС.
Мінтранс і МЗС Расіі да 30 сакавіка створаць план вывазу грамадзян з-за мяжы з прыцягненнем паветраных судоў Мінабароны і грамадзянскіх авіякампаній.
Урад даручыў Міністэрству транспарту і Расавіяцыі арганізаваць з 26 сакавіка ў аэрапортах дагляд ўсіх грамадзян РФ, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі заражэння каранавіруснай інфекцыяй.
"Сумесна з органамі выканаўчай улады суб'ектаў Расійскай Федэрацыі ва ўзаемадзеянні з Расспажыўнаглядам арганізаваць у аэрапортах з 26 сакавіка 2020 года дагляд усіх грамадзян, якія прыбываюць з краін, дзе зарэгістраваны выпадкі захворвання новай каранавіруснай інфекцыяй, уключаючы іх тэрмаметрыю, забор матэрыялу на выяўленне новай каранавіруснай інфекцыі з адначасовай выдачай такім грамадзянам пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача аб знаходжанні дома ў рэжыме ізаляцыі на тэрмін 14 дзён з дня вяртання ў Расійскую Федэрацыю", - гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным сёння на сайце ўрада.
Прэв'ю: ТАСС
Што за таемнымі дзвярыма?