Вы тут

Як пажывае рынак «Новы Лебядзіны», што адкрыўся пад Мінскам


Рынак «Лебядзіны», добра вядомы мінчанам як былы сусед «Ждановічаў», у сярэдзіне лютага ажыццявіў доўгачаканы пераезд. Пляцоўку каля вёскі Табары рыхтавалі даўно. Не ўсе прадаўцы і ўладальнікі гандлёвых пунктаў, праўда, пераехалі на «Новы Лебядзіны», але пустым яго ўжо не назавеш.


У нядзелю вялікая бясплатная аўтастаянка, што прымыкае да рынку, была запоўнена прыкладна на палову. Бясплатныя аўтобусы кожныя 10-15 хвілін падвозілі новыя партыі пакупнікоў — чалавек 15-20. На крытых гандлёвых радах, дзе прадавалі пераважна гародніну, людзей хапае. Нямала кліентаў і ў непрадуктовай зоне. Цэлыя сем'і прыехалі па новыя курткі ці адзенне для дзетак. А вось жадаючых прымераць абутак, як той казаў, на кардонцы пакуль няма: не тое надвор'е.

Вялікае асфальтавае поле пакуль не запоўнена цалкам. Але ўладальнікі рынку не хаваюць аптымізм: і прадпрымальнікі прыдуць, і людзі абавязкова будуць ездзіць, бо на «Новым Лебядзіным», як лічыцца, тавары таннейшыя.

Дзмітрый Суганяеў

Відэа аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.