Вы тут

У гімназіі № 10 Маладзечна адкрыўся адукацыйны STEAM-цэнтр


У гімназіі № 10 Маладзечна адкрыўся адукацыйны STEAM-цэнтр. Гэта стала магчыма дзякуючы кампаніі «Апалон Аппс», якая займаецца распрацоўкай мабільных праграм і з'яўляецца рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій. Падтрымку аказалі таксама асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» і ўпраўленне па адукацыі райвыканкама.


— Перадгісторыя падзеі наступная. З лістапада да снежня 2018 года гімназія ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе для ўстаноў адукацыі «Хачу вучыцца ў «STEАM-класе». На другім яго этапе былі адзначаны дванаццаць найлепшых праектаў. Мы з праектам «Вожык у тумане» занялі 11-е месца і былі ўключаны ў рэзерв на адкрыццё цэнтра. Для яго арганізацыі было закуплена неабходнае абсталяванне: ноўтбукі апошняга пакалення, базавыя і рэсурсныя наборы па робататэхніцы LEGO, тэлевізар, відэакамера, мікрафон, графічны планшэт. Усё гэта дазволіць навучэнцам пад кіраўніцтвам спецыяльна падрыхтаваных педагогаў займацца па асноўных STEАM-кірунках, — расказала дырэктар гімназіі Таццяна КАМКОВА.

Адукацыйныя паслугі для навучэнцаў будуць арганізаваны на бясплатнай аснове ў форме факультатыўных заняткаў, аб'яднанняў па інтарэсах у пазакласны час, а таксама ў рамках шостага гімназічнага дня. Плануецца, што тут будуць вучыцца дзеці з устаноў адукацыі ўсяго раёна.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: kraj.by

Загаловак у газеце: Куды прывёў «Вожык у тумане»?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.