Вы тут

Кіраўнікі Еўрасавета і Еўракамісіі падпісалі пагадненне аб Brexit


У Брусэлі ўхвалілі пагадненне аб Brexit, паведаміў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль, інфармуе РБК. Апроч яго дакумент падпісала і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.


«Усе непазбежна зменіцца, аднак наша дружба захаваецца. Мы пачынаем новую главу як партнёры і саюзнікі», - напісаў Мішэль у Twitter і ўжо на французскай дадаў, што з нецярпеннем чакае магчымасці «напісаць гэтую новую старонку разам».

Парламент Вялікабрытаніі 23-студзеня ўхваліў падрыхтаваны ўрадам прэм'ер-міністра Барыса Джонсана законапраект аб выхадзе краіны з Еўрасаюза, пасля чаго пагадненне аб Brexit падпісала і каралева Лізавета II. Пасля зацвярджэння дакумента ў Брусэлі яго павінны ўхваліць у Еўрапарламенце, галасаванне ў якім запланавана на 29 студзеня.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.