Вы тут

У Іўеўскім раёне воін-інтэрнацыяналіст пазбавіўся юбілейных медалёў


Напярэдадні Новага года ў жыхара Іўеўскага раёна 1966 года нараджэння сабралася кампанія знаёмых. Мужчыны размаўлялі, жывалі спіртныя напоі. З таго моманту прайшоў без малога месяц і ўладальнік жылля, які з'яўляецца ветэранам вайны ў Афганістане, заўважыў адсутнасць сямі юбілейных медалёў.


Пра гэта пацярпелы паведаміў ўчастковаму інспектару міліцыі Іўеўскага РАУС. Праваахоўнікі ўстанавілі ўсіх удзельнікаў застолля. Высветлілася, што ў той вечар, праз некаторы час пасля пачатку мерапрыемства, у дом прыйшоў яшчэ адзін госць -- мясцовы жыхар 1963 года нараджэння, які раней меў праблемы з законам.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, ён распавёў, што ў той вечар узяў юбілейныя медалі і прадаў іх за 70 рублёў. Таксама праваахоўнікі высветлілі асобу пакупніка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.