Вы тут

Цырымонія ўводу маркі і канверта з серыі "Усходні каляндар" прайшла ў БДУ


Урачыстая цырымонія афіцыйнага ўводу паштовай маркі і канверта з серыі “Усходні каляндар—2020”, прысвечаных Новаму году па ўсходнім календары, адбылася ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Мерапрыемтсва было прымеркавана да 28-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.


Ад імя Пасольства КНР у Беларусі са знамянальнай падзеяй прысутных павіншаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Цуй Цімін. У сваім выступленіі ён адзначыў дынамічнае ўмацаванне супрацоўніцтва ва ўсіх сферах паміж дзвюма краінамі. Адным з прыкладаў эфектыўнага ўзаемадзеяння, са слоў пасла, з'яўляецца рэалізацыя ініцыятывы “Адзін пояс і адзін шлях”.

З надыходзячым святам павіншаваў кітайскіх калег міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган. Ён выказаў надзею, што праект “Усходні каляндар—2020”  будзе садзейнічаць паспяховаму развіццю двухбаковых адносін і стане шчаслівым талісманам бягучага года.

Новыя марка і канверт падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі з удзелам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і прысвечаны першаму году, які адкрывае 12-гадовы цыкл – Году Пацука. Новы год па ўсходнім (кітайскім) календары наступіць 25 студзеня 2020 года і працягнецца да 11 лютага 2021 года.

Акрамя таго, гадавіне ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем прысвечаны зборнік “Беларуска-кітайскія адносіны ў міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных дакументах (1992-2019 гады)”, які таксама быў прэзентаваны ў гэты дзень. Кніга падрыхтавана Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі. Яна ўключае дзеючую нарматыўную базу двухбаковых адносін. Выданне прызначана для прадстаўнікоў органаў улады і кіравання, а таксама даследчыкаў, якія займаюцца вывучэннем Кітая.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: crafta.ua

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.