Вы тут

У Барысаве чалавек ехаў на веласіпедзе і ўпаў у яму. Ён загінуў


Сёння раніцай, 20 студзеня, у арцы паміж пад'ездамі шматкватэрнага дома на адной з вуліц у Барысаве жыхарамі выяўлена без прыкмет жыцця цела 55-гадовага жыхара райцэнтра. Па папярэдніх дадзеных, мужчына пры яздзе на веласіпедзе зваліўся ў яму глыбінёй каля двух метраў, выкапаную пры правядзенні рамонту каналізацыйных труб. Пра гэта паведамляе СК.


Па дадзеным факце Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Апытваюцца супрацоўнікі камунальнай арганізацыі, якія выконвалі рамонтныя работы, канфіскавана дакументацыя. Усе абставіны здарэння высвятляюцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.