Вы тут

Украінскі самалёт разбіўся ў Тэгеране


У Тэгеране пацярпеў крушэнне авіялайнер Boeing-737 "Міжнародніх Авіаліній України", на борце якога знаходзілася не менш 170 пасажыраў. Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на іранскае афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва IRNA. Адзначаецца, што самалёт разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту з Тэгеранскага аэрапорта Імама Хамейні. Ён павінен быў ляцець у Кіеў.


Mash

"Выратавальныя каманды былі адпраўленыя ў раён каля аэрапорта, дзе разбіўся самалёт Boeing 737, які належыць авіякампаніі "Міжнародні Авіалінії України", - паведаміў дзяржаўнаму тэлебачанню прадстаўнік арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана Рэза Джафарзадэ.

"Самалёт у агні, але мы адправілі ратавальнікаў... і, магчыма, мы зможам выратаваць некаторых пасажыраў", - сказаў кіраўнік службы па надзвычайных сітуацыях Ірана Пірхасэйн Куліванд.

Па некаторых дадзеных, на месца крушэння накіраваны 22 машыны і два аўтобусы хуткай дапамогі.

Па дадзеных Джафарзадэ, на борце знаходзілася каля 170 пасажыраў. Паводле папярэдняй інфармацыі IRNA, "самалёт накіроўваўся ў Кіеў... і меў 180 пасажыраў і экіпаж".

Верагоднасць таго, што сярод пасажыраў і членаў экіпажа хтосьці застаўся жывым, роўная нулю. Пра гэта заявіў кіраўнік арганізацыі "Чырвонага паўмесяца" Ірана Мартэза Салімі. "Верагоднасці таго, што пасажыры застануцца жывымі, няма", - прыводзіць яго словы агенцтва ISNA.

 Пазней прадстаўнік мінавіацыі Ірана Джафарзадэ паведаміў, што на борце самалёта знаходзіліся 167 чалавек. Пра гэта піша "РИА Новости".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў спачуванні блізкім загінулых пры крушэнні самалёта пад Тэгеранам.

"Страшная вестка з Блізкага Усходу. Сёння раніцай пасля ўзлёту з міжнароднага аэрапорта Імам Хамейні (горад Тэгеран) пасажырскі самалёт авіякампаніі "Міжнародні Авіалінії України" пацярпеў катастрофу і ўпаў недалёка ад аэрапорта. Па папярэдніх дадзеных, усе пасажыры і члены экіпажа загінулі. Наша пасольства удакладняе інфармацыю пра абставіны трагедыі і спісы загінулых. Мае шчырыя спачуванні родным і блізкім усіх пасажыраў і членаў экіпажа".

МЗС Украіны са спасылкай на папярэднія дадзеныя авіякампаніі "Міжнародні Авіалінії України" паведаміў, што пасажыры і экіпаж самалёта загінулі.

Узгаранне рухавіка стала прычынай крушэння пасажырскага самалёта ў Тэгеране, заявіў афіцыйны прадстаўнік аэрапорта агенцтву ІРНА.

Пасольства Беларусі ў Тэгеране высвятляе, ці былі ў ліку пасажыраў ўкраінскага самалёта грамадзяне Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.