Вы тут

Нацбанк у наступным годзе выпусціць у абарачэнне 13 найменняў памятных манет


Як адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка краіны, ужо стала традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У 2020 годзе такой птушкай выбраны глушэц. Манета «Глушэц» стане 14-й у серыі памятных манет «Птушка года».


Таксама на прыродаахоўную тэматыку выпусцяць і памятную манету «Заказнік «Сіньша» ў серыі «Заказнікі Беларусі». Збор спартыўнай тэматыкі папоўніцца манетай «Летнія віды спорту. Тэніс».

У прэс-службе Нацбанка заявілі, што памятныя манеты ў наступным годзе вырашана прысвяціць таксама юбілейным датам: 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 100-годдзю органаў мытнай службы Беларусі, 550-годдзю здабыцця цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці, 150-годдзю з дня нараджэння беларускага жывапісца-пейзажыста Фердынанда Рушчыца, 100-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Памятныя манеты «Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» выпусцяць да пяцігоддзя парка.

На тэматыку гісторыка-культурных каштоўнасцяў будуць выпушчаныя памятныя манеты «Баркалабаўскі ірмалой», «Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВІС», а таксама манеты з серыі «Архітэктура Беларусі». Традыцыйна ў працяг серыі «Кітайскі каляндар» у 2020 годзе будзе выпушчаная памятная манета «Год Быка».

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Глушэц, заказнік «Сіньша», Жыровічы і Рушчыц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.